Каханне (зборнік). Мікола Калядны

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны страница 6

Каханне (зборнік) - Мікола Калядны Электронная кнігарня

Скачать книгу

што, нейкія дзічакі дасканалей за нас?

      – Яны іншых касмічных каардынатаў. Ужо адно тое, што камяні, скалы, горы могуць існаваць мільярды гадоў, сведчыць аб іх неверагоднай загартоўцы і трываласці. Якім быў бы чалавек, калі б меў за плячыма такі досвед?

      – Усё б ведаў.

      – Дужа разумным.

      – Цяжка ўявіць.

      – Магутным.

      – Цягавітым.

      – Як камень.

      – Засвіднуў бы, – выгукнуў хударлявы шкель і тым самым узнавіў хіхоты.

      – Час і прастора такому даўгавеку даюць шмат мажлівасцяў для духоўнае моцы, – крыху счакаўшы, прамовіў Альгерд з націскам на апошнія словы. – А яна без мудрага самавалодання не з'яўляецца. Менавіта камень увасабляе такі стан унутранай дасканаласці.

      – Мы жывём вельмі мала, і нам гэтага не дасягнуць.

      – Вельмі шкада.

      – Так дадзена.

      – А хацелася б.

      – Няўжо нельга падоўжыць чалавечы век?

      Мноства ўніклівых вачэй утаропілася на настаўніка. – Можна, – адказаў той і расхінуўся цёплаю ўсмешкай.

      У зале дадалася святла і шчырасці.

      Альгерд паглядзеў на выхаванцаў і адчуў іхнюю гарачую зацікаўленасць.

      – Але гэта вельмі складаны шлях. Па-першае, ён не для ўсіх, па-другое, яго не кожны праходзіць годна. Вы – абраныя, і вам дазваляецца ступіць на яго.

      Радасць расцяклася па юначых сэрцах. Ніхто не хаваў свайго прыўзнятага настрою і не стрымліваў сябе. Многія весела тузаліся і абдымаліся.

      Альгерд хвіліну, другую з інтарэсам назіраў гэтую ўтрапёную валтузню, затым узняў руку і папярэдзіў:

      – Калі хто адчувае хоць мізэрны сумнеў, няўпэўненасць, страх, няхай смела аб гэтым паведаміць. Яго не абгавораць і не зганяць, а зразумеюць і вернуць на радзіму. Раю не падманваць сябе і іншых, бо потым будзе цяжка. Навука, якую вам будуць выкладаць у нашай вучэльні, адметная і патрабуе своеасаблівага светаўспрымання і самааддачы. Некаторыя не вытрымліваюць, ламаюцца і абіраюць заганны накірунак, здараецца, што гінуць.

      Цішыня запанавала ў зале. Схіліўшыся над вучнямі, яна з цікавасцю назірала, як ліхаманкава ўспыхваюць іхнія пачуцці і мятушацца думкі. Ёй здавалася, што зараз выбухне вялікая нязгода, бо вагаліся многія. Але голас падаў толькі адзін:

      – Мабыць, я чагосьці не ўтаропіў, але мне не падабаецца такі падыход. Той, хто па-сапраўднаму любіць сваю краіну і свой народ, мяне зразумее. На Зямлі мільярды людзей. Усе маюць розум, сэрцы, душы і спадзяюцца на БОСКУЮ літасць. Але пашанцавала толькі нам, абраным. Мы будзем жыць і тварыць вечна. А што будзе з астатнімі? Які лёс іх чакае? Безумоўна, не такі, як наш. Ім напэўна суджана пакутаваць і памерці. Дык ці маю я права пакідаць іх і цешыцца ў вечнасці? Не, гэта будзе здрадай і сама вялікай ганьбай. Я сабе гэтага ніколі не дарую. Лепш застануся з імі і буду рабіць усё, каб палепшыць іхнае жыццё. Прабачце і бывайце. Жадаю поспехаў.

      Дамоўца

Скачать книгу