Каханне (зборнік). Мікола Калядны
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны страница 4
Тое ж дзіцяці заўсёды віскоча, як парася, калі нешта не па яго. Не, сціснуць бы бяззубы роцік і пацярпець на радасць бацькоў, якія таксама не могуць утрымацца і не ляснуць свайго атожылка па дупе.
Падлеткі гэтак жа не ўтаймоўваюць свае настроі, часта абзываюцца, задзіраюцца і б'юцца да крыві. Заміраюць яны толькі адчуваючы непераўзыдзеную сілу.
Дарэчы, тое ж уласціва і дарослым. Толькі яны больш хітруюць, хлусяць і надзвычай высільваюцца, каб схаваць праўду, – гэтая практыка ўважаецца за майстэрства самавалодання, гнуткасць розуму, удасканаленне жыцьцяладу. Такім чынам і былі вынайдзеныя многія эрзацы Праўды, прыдуманая мараль, этыка, законы.
Але чалавек не прасцяк і не дурыла, каб кажначасна і беспярэчна кіравацца гэтымі парадкамі. Ён ніколі не збіраўся ўціхамірваць і скоўваць сябе, таму і захаваў сваё нутро без пераменаў. Двудушнаму і ленаватаму, яму прасцей апраўдваць сябе ўяўнай злітнасцю з прыродай, чымсь праяўляць дабрамужнасць і перайначвацца істасцю, каб узапраўды адпавядаць ёй.
Прыродзе, напэўна, крыўдна і брыдка, што такая духоўная гнюсота прылучаецца да яе. Яна неаднойчы была сведкаю таго, як асобныя ўнікумы спрабавалі адрачыся рэчаіснасці і засяродзіцца на сабе, але не выносілі ціску шматвяковага досведу чалавецтва, вельмі пакутавалі і ў выніку цярпелі паразу. Знайшліся разумнікі, якія без сумневу заявілі, што ад такіх практыкаванняў адна шкода і трэба жыць як усе, то бок прымітыўна. А таго, што тыя ж унікумы не здолелі разарваць путы старавечча і пераадолелі толькі палову шляху, за якім іх чакала існае Святло, не ўзерылі. Урэшце абцяжарылі людзей чарговаю несусвеціцаю і яшчэ больш прыхілілі іх да зямлі.
6
Пад нагамі шуршэла лістота, і добра было на душы. Косця раз-пораз нахіляўся-прысядаў – і ягоны кошык паўнеў баравікамі. Ён гучна радаваўся гэтаму, упершыню адчуваючы асалоду ад ляснога занятку.
Дзядуля хадзіў побач і таксама цешыўся кожнай знаходкай унука, уголас пахвальваючы яго.
Раптам хлопчык войкнуў і схапіўся за нагу. Дзед адразу сігнуў да яго.
– Што здарылася?
– Укалоўся.
– Хуценька садзіся і разувайся. Не, уначак, цябе гадзюка ўкусіла.
Малец заўважыў, як цёмная істужка бясшумна слізганула па лісцях і мігам схавалася пад карчом. Не марудзячы, стары прыпаў ротам да ранкі і стаў смактаць. Некалькі разоў узнімаў галаву і сплёўваў.
– Так неабходна рабіць заўсёды, калі джаляць змеі, інакш можна памерці.
– А калі адзін?
– Тады трэба самому старацца выціснуць яд. Крый Божа!
– Давай заб’ём гадзюку.
– Нельга.
– Ты што, дзеду: яна ж злая і яшчэ каго-небудзь укусіць!
– Яна не злая, а звычайная.
– А чаму напала на мяне?
– Ты яе зачапіў,