Каханне (зборнік). Мікола Калядны

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны страница 7

Каханне (зборнік) - Мікола Калядны Электронная кнігарня

Скачать книгу

згарэла, як знічка.

      9

      У апошні час Альгерд больш хваліў, чым ушчуваў – гэта акрыляла, але Кастусь ведаў, што да патрэбнай дасканаласці яму яшчэ далёка.

      – А хто яе вымяраў? Каму гаварылі: досыць, ты ўжо дасканалы, хопіць развівацца? Ці ёсць такая дастатковасць альбо мяжа? – часам, настаўнік закідваў забаўнымі рытарычнымі пытаннямі – і гэта відавочна яму падабалася. – Ніколі такога не было і не будзе. Дасканаласць – Велічная і Патрабавальная Сіла. Яна не мае ні вымярэнняў і ні прыпынкаў, пачынаецца і заканчваецца БОГАМ, ахоплівае ўвесь Сусвет і выбірае стварэнні толькі па заслугах. Колькі напрацаваў – столькі і атрымлівай. Так што, Кастусь, не спыняйся, дзейнічай.

      Кастусь даўно ўцееў, што Рух – галоўная ўласціваьць Жыцця, і спакваля спасцігаў яго законы.

      Надзіва, сутыкнуўся з вялікімі аблуднасцямі.

      Так, людзі заўсёды лічылі, што ісці-імчаць фізічным целам, існуючай матэрыяльнасцю значна цяжэй, чым пачуццямі, думкамі, духам. У запраўднасці атрымалася наадварот. Ён упэўніўся ў гэтым, калі глыбей зазірнуў унутр сябе.

      Усё існае вынікае паводле Касмічнай Волі, развіваецца-вырастае ў канкрэтным, уласцівым для сябе асяроддзі. Для прадметаў і ўсяго, што ходзіць, плавае, лётае, гэта – нашая планета: любы фізічны высілак – і адбываецца рух. Здаўна непахіснаю існуе ўсеагульная перакананасць, што прытулкам для эмоцыяў, мысляванняў, памкненняў з'яўляецца таксама Зямля. Але гэта – абмыл і абмах.

      Кожны без выключэньня ведае, што ў зямной рэальнасці ні адзін лятунак і ні адно жаданне, не гаворачы ўжо пра душэўныя мроі, не ажыццяўляюцца хутка, увачавідкі, адным дыхам. Трэба доўга працаваць, прыкладваць шмат намаганняў, каб увасобіць іх у нашай рэчаіснасці. Але многія ўсё адно не паддаюцца і не здзяйсняюцца.

      – Чаму?

      – Таму што яны прыналежаць да інакшых сфераў. Мы памыляемся, лічачы іх сваім спараджэннем і ўласнасцю, і нават не задумваемся, што самі – усяго толькі механізм, які шукае-улоўлівае іх у Сусвеце і па-свойму трансфармуе-транслюе. Больш набывае той, у каго лепшая сістэма і вышэйшыя здольнасці.

      – Гэта значыць, талент.

      – Так.

      – А калі яго няма?

      – Ён ёсць у кожнага, інакш не было б жыцця. Усё залежыць ад таго, як ім карыстацца. Мы практычна спажываем мізэрную частку таго, што прапануе Космас. З гэтага акіяну бярэм тольма кроплі. Калі пастараемся – можам і болей, але як бы не высільваліся, ніколі яго ня вычарпаем.

      Кастусь ня мог уявіць такую неабсяжнасць і сябе ў якасці прыймача. Ён зніякавеў і засумаваў, адчуўшы сваё вельмі дробнае значэнне ў Сусвеце.

      – Не адчайвайся, – падбадзёрваў Альгерд. – Адно тое, што ты гэта ўсведамляеш, расчыняе твае магчымасці. Не трэба нікога вінаваціць і вышукваць крыўдніка. Паратунак не вонках, а ўнутры цябе. Сярод іншых істотаў чалавек вылучаецца ўжо тым, што здатны гэта зразумець і нешта зрабіць.

      Настаўнік, чаму б не навучаў, усё зводзіў да аднаго – шукаць пачатак і канец у сабе. Такі накірунак здаваўся невартоўным,

Скачать книгу