Каханне (зборнік). Мікола Калядны

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны страница 5

Каханне (зборнік) - Мікола Калядны Электронная кнігарня

Скачать книгу

хвіліну падалі свае нясмелыя галасы.

      – Хвалюецца. – Насцярожваецца.

      – Ускоквае.

      – Рыкае.

      – Пачынае шукаць.

      – Ці тое рэагуе адразу, без прамаруджвання – і ніяк не стрымлівае свайго настрою? Так? Правільна! – як бы падбадзёрыў іх Альгерд і нанова бліснуў вачыма. – А расліна?

      Юнакі ў непаразуменні пераглянуліся, нібыта пытаючыся адзін ў аднаго: а хіба ў флоры ёсць пачуцці? Але знайшліся цямлівыя і выгукнулі:

      – Шамаціць.

      – Гайдаецца і калыхаецца.

      – Гэта значыць, вонкава аднастайна і менш выразна, – зноўку абагуліў Альгерд і зусім агаломшыў маладзьгу чарговым пытаннем. – А камень?

      Вялізная лавіна ўражаных поглядаў з усёю сілаю лінула да яго. Шчыраю ўсмешкаю ён стрымаў яе напор і, не дачакаўшыся галасоў, сам жа і адказаў:

      – Стаічна, нерухома, з неверагоднаю вытрымкай. Ці, можа, хто заўважаў, як хвалююцца камяні, горы, як яны выказваюць свой настрой?

      – Я, – парушыў цішыню Кастусь.

      Усе павярнуліся да яго. Альгерд пацікавіўся:

      – І як?

      – Яны мужна гудзяць.

      – Трапнае азначэнне. І дзе ты іх слухаў?

      – На маёй Радзіме такіх валуноў шмат. Яны розных памераў і параслі мохам. Падыдзеш да такога, прыкладзеш вуха – і не можаш адарвацца ад яго дзіўнае песні.

      – І што яна табе навявала?

      – Нешта загадкавае, таямнічае і вельмі панаднае.

      – Ты спрабаваў вызначыць, што?

      – Так, але не мог.

      – Не хапала ведаў. Пра сябе і іншых, – адзначыў Альгерд. – Іх заўсёды не стае, калі сустракаеш штосьці невядомае, новае, цёмнае. Я ўпэўнены, што кожнаму з вас знаёмыя такія адчуванні. Кастусь, мабыць, зазірнуў глыбей і пачуў гукі, як мы кажам, нежывой прыроды – гэта добра. А ўвогуле, нічога мёртвага ў прыродзе, Космасе няма, усё навокал жывое, падобнае, складаецца з адных і тых жа часткаў, толькі розніцца між сабою іхняй колькасцю і ўмовамі спалучэння.

      – А што за часткі?

      – Элементарныя энергетычныя імпульсы.

      – Іх можна заўважыць?

      – Толькі калі яны праяўляюцца разам і ў канкрэтным асяроддзі. Тады выглядаюць як мітуслівае іскрыстае воблака. У асобных варунках і адна часцінка бачная як імгненны бліск. Але гэта – найрэдкая з'ява і дасяжная нямногім, дый то пасля адпаведнай падрыхтоўкі.

      – Яны свядомыя?

      – Безумоўна.

      – І свабодныя?

      – Так.

      – А як яны злучаюцца, паводле дамоўленасці альбо кахання? – скептычна хіхікнуў вёрткі дзяцюк, і шкаляры зарагаталі.

      – Воляю творцы, – сур'ёзна адказаў настаўнік.

      – А хто творыць?

      – БОГ і мы.

      – Што менавіта?

      – Творчасць не мае межаў.

      Ажыўленне імгненна казытнула юнакоў – і яны задаволена

Скачать книгу