Каханне (зборнік). Мікола Калядны

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны страница 8

Каханне (зборнік) - Мікола Калядны Электронная кнігарня

Скачать книгу

ж і галуза ты! Які вэрхал устроіў! Навошта крыўдзіш мэблю? Ёй жа таксама баліць, як і табе. Вось пачакай: яна адпомсьціць. Нельга так. Папрасі ў яе дараваньня.

      Хлопчык глядзеў на старога з недаверам і смяяўся:

      – Не буду! Гэта ж дошка, – штурхаў нагою разлезлы ўслончык і выбягаў надвор.

      А як паправілі ўслончык і Кастусь прысеў на яго, той нечакана рыпнуў і балюча ўшчыкнуў.

      11

      Затое якое раздолле было на лузе! Хацелася ўсё абняць і прытуліць альбо расцячыся да бясконцасці.

      Тут дзядуля яго ня стрымліваў, а наадварот накіроўваў і падказваў.

      І Кастусь лашчыўся ў траве, удыхаў пах красак, захапляўся гульнёю матылькоў і казельчыкаў, трымцеў нутром ува ўнісон стракатанню конікаў. Як ні прынікаў ён да зямлі і ні цікаваў, але так і не змог убачыць тайніцу нараджэння гэтай чароўнай мелодыі.

      – Галоўнае, што ты яе адчуў, – суцяшаў дзед і вёў далей.

      За пагоркам затарахцеў трактар і ўміг адабраў усё хараство.

      Вялізнымі коламі ён таптаў луг, пакідаючы за сабой чорную паласу.

      12

      Іншым разам лавілі рыбу і так захапіліся, што не прыкмецілі, як наляцеў страшны віхор.

      Чарот, панікаючы, узрушыўся, зашумеў. Узняліся хвалі.

      Старэнькая лодка ўмомант нахілілася і зачэрпнула шмат вады. Рыбакі ледзьве не кульнуліся ў возера, хуценька замахалі карцамі, але марна: пасудзіна ўсё адно апускалася.

      Унук плаваць не ўмеў і спалохаўся.

      Дзед адразу ж загадаў:

      – Косцік, выкідвай усё за борт. Я лезу ў ваду. Ты – за мной. Не хвалюйся: я падтрымліваю. За мяне не хапайся, рукой бярыся за лодку, як я: яна не патоне.

      – Ну, даражэнькая, не падвядзі, – узмаліўся ён і павольна стаў грэбці правіцаю, назіраючы за Кастусём і лодкаю.

      А калі апынуліся на беразе, ласкава паляпаў яе па боку:

      – Вялікі дзякуй, ратаўніца.

      13

      Успаміны адцягвалі і блыталі. Розум налыгваў іх па нейкіх правілах і немаведама для чаго. Ува ўсякім разе Кастусь пакуль не меў намеру ў гэтым разбірацца, бо галоўнае было – засяродзіцца.

      Настаўнік звяртаў вялікую ўвагу на гэты стан і неаднаразова падкрэсліваў, што без яго няма поспеху.

      «Сканцэнтравацца і пранікнуць у сутнасць прадметаў.

      Апантанаю думкаю распіхнуць іх навалу.

      Знайсці-спыніцца на абраным і ўзрадавацца.

      Аблашчыць і пагушкаць яго, як дзіцяці.

      Загарэцца духам ад ягонае ўсмешкі.

      І зліцца.

      Вось тады на пагляд выплыве сусвет прадмету.

      Прадзівам з'явяцца яго зорныя і энергетычныя сістэмы.

      Увачавідкі паўстане неверагоднае, размаітае жыццё.

      Расхінецца тайна і сэнсам ускалыхне тваю душу.

      Разумей

Скачать книгу