Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік). Сяргей Балахонаў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) - Сяргей Балахонаў страница 18
Першыя згадкі пра крывых пчол (будзем іх так называць дзеля зручнасці) сягаюць у сівую мінуўшчыну. Відаць, што яны існавалі ўжо ў VI ст. да н. э. і выкарыстоўваліся нашымі далёкімі продкамі неўрамі як сродак абароны ад чужынцаў. Вядома, што неўры з шэрагам іншых народаў нашай часткі Еўропы адмовіліся дапамагаць скіфам у ваенным канфлікце з персідскім валадаром Дарыем: «Калі б вы раней не зрабілі крыўды персам і не пачалі ваяваць з імі, тады б мы ўважылі вашу просьбу слушнай і з ахвотай дапамаглі б вам. Аднак вы без нашай дапамогі ўварваліся ў зямлю персаў і валодалі ёю, пакуль боства патурала гэтаму. Цяпер жа ж боства спрыяе ім, і персы жадаюць адплаціць вам гэтак жа».[49] Аднак персідскія войскі ў сваім пераследзе скіфаў не зважалі на тое, хто з народаў стаў скіфскім хаўруснікам, а хто не. Калі даваць веры «бацьку гісторыі» Герадоту, то персы здолелі застрашыць неўраў і прымусілі іх адступіць на поўнач. Але малавядомы сёння Герадот Малодшы (або ў памылковым сярэднявечным напісанні – Герадзот)[50] аспрэчваў слушнасць такога апісання падзей: «Застрашыўшы андрафагаў, персы скіраваліся ў зямлю неўраў, мяркуючы і там пасеяць досыць страху. Аднак набліжаючыся да Неўрыды, яны ўбачылі шчыльную сцяну, якая дзіўна гула. Пра гэтае дзіва ніхто з праваднікоў раней не паведамляў. Персы наважыліся падыйсці бліжэй і былі моцна ўражаны ўбачаным відовішчам: памянёную сцяну ўтварала незлічоная колькасць пчолаў. І Дарый, і яго дарадцы згадалі, што неўры слылі чараўнікамі, а цяпер пераканаліся ў гэтым на ўласныя вочы. Калі здарылася, што некаторыя пчолы ўджалілі некалькіх воінаў, то ўсе зразумелі, што пчолы няпростыя, бо, уджаліўшы, не паміралі, а працягвалі лятаць і пагрозліва гусці. Але і гэты цуд не быў цудам у параўнанні з тым, што ўджаленыя персідскія воіны раптоўна для ўсіх пераходзілі на гаворку неўраў, звяртаючыся да пчолаў: «Ні баі сін, ісмі драўгу» («Νί βάί ςίη, ίςμί δράυγυ»). Гэта азначае: «Не бойся, я – друг». Разумеючы, што перайсці пчаліную сцяну без шкоды для войска немагчыма, персы вырашылі пакінуць неўраў у спакоі».[51]
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.