Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік). Сяргей Балахонаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) - Сяргей Балахонаў страница 13

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) - Сяргей Балахонаў Галерэя «Б»

Скачать книгу

лоха ў дар? – прагучаў прадказальны, але незапланаваны для гэнага спектакля запыт.

      – А ў вока даць? – перапытаў кемлівы шляхцюк і кінуўся на фальшывую бітву. Разам з бацяном яны схаваліся за дрэвамі ды сталі «водку жаландковую бахусаваці», а каб Талімэна думала, што «валка цягнецца», ушчалі «па дзераве, каменні і зялезе грымеці». Па ўсім паненка выйшла замуж за «пераможцу фенікса», але так і не змагла даўмецца, чаму пасля бязлітаснага бою ад рыцара ейнага сэрца патыхала гарэлкай.[26]

      Той парой, калі Ян Ранок фальшывымі баямі вырашаў свае любосныя праблемы, па Беларусі грымелі рэальныя баі яе нячэсных прыяцеляў і чэсных непрыяцеляў. Ішла т. зв. Паўночная вайна паміж Расеяй і Швецыяй. Калі беларускім аднарогам удавалася часцяком караць чужымнікаў за здзекі, дык феніксы, трымаючыся сваёй даўняй мірнай традыцыі, больш самі цярпелі ад ворагаў. Нельга, аднак, сказаць, што дзівотныя птахі зусім ухіліліся ад супраціву. Іх супраціў меў выразна негвалтоўны характар, у чым яны значна апярэдзілі і Махатму Гандзі, і нават Джына Шарпа з яго 198 метадамі негвалтоўнага супраціву.

      «Сраженье у Головчина обещало зело претруднейшим быти. Его императорское величество Петр Алексеич бдели деннонощно целую седмицу, радея об одержании виктории над супостатами шветскими, – згадвае невядомы расійскі мемуарыст пра падзеі 1708 г. – И всей времянный промежуток претерпели Они неединожды сильно от летающего урода литовскаго. Сие уродище прилетало к шатрам царским и корчило рожи, коих описать здеся никак нельзя, дабы не оскорбляти паметь об императоре руссийском. Белоруссцы полоумно рекут оного летягу «бацяном» (сиречь отцем) всего птичства. Средь буйной шляхты литовской сей выблюдок крилатый называется фениксом. Бывают в людех умопомрачения!».[27]

      А вось што прыгадваў пра падзеі сярэдзіны 1708 г. шведскі жаўнер Ёхан Свенсан: «Сутоннела ў ваколіцах Магілёва (Mohuljew), i ў гэтую брыдкую шарую гадзіну, калі нам не дазвалялі запальваць агнёў, у небе з’явіліся велізманыя птушкі. Яны ціха ляцелі над намі і мелі ў сабе (у каго пазычыць глуздоў, каб зразумець, як гэта выйшла!) агні, што стваралі сабою асобныя літары і іх спалучэнні. Сэрца паўспаўнялася трывогай, шлунне пераварочвалася ад вусцішы. «Фіндос пад нос вам, шведы», – разабралі нашы знаўцы тутэйшых моваў усю фразу, але перакласці яе ў шведскую цалкам так і не змаглі. Гэта кепскі знак».[28]

      У 1768 г., калі ў ваколіцах Рагачова ішлі ўпорыстыя баі паміж расійцамі і партызанамі барскай канфедэрацыі, фенікс засведчыў сябе іначай. Расейцы ўлетку таго году напалі на след атрада нейкага Іванькі Балахона. Аддзел быў тым болей для іх ненавідным, бо складаўся не са шляхты, а з мяшчан і сялян. Пасля кароткага, але дужа зацятага бою партызаны былі разбітыя і ўзятыя ў палон. Расійскае камандаванне лічыла супраціўленцаў «мятежниками» і рыхтавала жорсткае пакаранне. Пяць дзясяткаў паланёных па чарзе былі прывязаныя да гарматаў і расстраляныя ў спіну (праз якія 90 гадоў

Скачать книгу


<p>26</p>

Леопардов раптуляр Яна Ранка: [Рукапіс Тамбоўскай абласной бібліятэкі. Інв. № 6144-3 (пер). Пагінацыя адсутнічае.]

<p>27</p>

Рассказ неизвестного солдата российского, бывшего участником Северной войны. Санкт-Петербург, 1800. С. 5.

<p>28</p>

Krigares Dagböcker. Lund, 1902. V. 2. S. 57.