Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік). Сяргей Балахонаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) - Сяргей Балахонаў страница 8

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) - Сяргей Балахонаў Галерэя «Б»

Скачать книгу

часткай набору жорсткаэратычных шахмат ананімнага заслаўскага вычварэнца. “Мнозии ищуть да не обращуть. Инии жь и искати не пробують”, – можна прывесці з гэтай нагоды словы невядомага полацкага кніжніка таго часу.

      Пад Мазыром яшчэ перад апошняй нямецкай вайною ляжаў вялікі камень-камлыга, якую тутэйшы люд называў не інакш як кіў-камень. З адзінага вядомага апісання (насценгазета Бабчынскага педтэхнікума “Чырвоны ахеолёг і краявед” ад 5 кастрычніка 1928 г.) вынікае, што кіў-камень (d=5 м) быў укрыты без парадку размешчанымі барозначкамі (даўжынёю ў 6–8 см) рукачыннага паходжання. Паспрабуйце ўявіць падобных памераў ківі, і уцяміце, што мазырскі камень быў прысвечаны менавіта гэтаму плоду.

      Сакрэты ківіводства не дасталіся забыццю і ў эпоху Вялікага княства Літоўскага. Ягада па-ранейшаму значным чынам уплывала на грамадскую свядомасць. Нездарма сярод зафіксаваных у пісьмовых крыніцах ХIII – пачатку XVI ст. імёнаў старадаўніх літвінаў з зайздроснай рэгулярнасцю сустракаюцца і вельмі выразныя: Ківімонт, Ківігайла, Ківейка. “Тайны летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, паведамляе, што князь Міндоўг “завсюды по лазни не толко медок до споживы брал”, але яшчэ захапляўся і “варивцем з киви и зиолак, бо то велми ку силе мужеской надобне было”. Чаму ж тады мы дзівімся з таго, што сямідзесяцігадоваму вялікаму князю спатрэбілася “умыкати” чужую жонку?!

      Згодна з тым жа гістарычным дакументам вялікі князь Альгерд у адказ на маскавіцкую дыпламатычную правакацыю (праз пасла перадалі агонь ды шаблю, грозячыся такім чынам вайною) прыбыў разам з войскам на Вялікдзень пад Маскву. Прыбыццё гэтае зрынула Дзмітрыя Іванавіча ў жахоты. Калі іншыя кронікі цвердзяць, што гаспадар літвінаў і русінаў падараваў свайму калегу і апаненту велікоднае яйка, то “Тайны летапісец” адзначае інакшае: “И уручил Олкгирд Деметрию не яйце пасхальное, але киви литовское, чим оного князя злякал, бо николи того яблока не бачил а мнемал, иже речь с чаровництвом вязаная”. Ясна, што ніякага чараўніцтва там не было.

      Прысутнічала ківі і на стале вялікага князя Вітаўта, што надта ўражвала іншаземных гасцей. Адзін з такіх, “влох” (італіец) Джакама Абламіні, згадваў у сваіх мемуарах (1450 г.): “У рутэнскага князя Віторыё, што тады валадарыў Літваніяй, на сталах еміны было покатам, асабліва мяснога. Адылі подзіў усіхны спаклікалі вялізманыя пасудзіны з ківі – той ягады, каторую нават папеж гады ў рады смакуе. Відовішча усіх узрушыла і падкрэсліла годнасць Віторыё як валадара вартага быць каралём”.

      Што да спамянутых на пачатку гэтага артыкула бутэрбродаў, дык кволая намінка на іх адносіцца да мяжы ХV—ХVІ ст. Гетман Канстанцін Астрожскі, характарызуючы тагачасную палітыку Масковіі ў дачыненні да ВКЛ, трапна адцеміў: “Хочуть киви а булку изъести, масла не улизнувши”. Беспасярэдні ж рэцэпт гэтае закускі прысутнічае ў рукапісным зборніку “Потравы вшеляки ку беседам панским” (1596 г.): “Бери ломоть хлеба бялэго, умасти оный маслом коровим, а

Скачать книгу