Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік). Сяргей Балахонаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) - Сяргей Балахонаў страница 12

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) - Сяргей Балахонаў Галерэя «Б»

Скачать книгу

и птах той, жебы мене злым обычаем зачепляли».[22]

      Пра цікавы момант дазнаемся з сатырычнага твору другой паловы XVII ст. «Казанье поляшуцке схызматычне». Ананімны аўтар, прамаўляючы ад імя праваслаўнага, верагодна, насамрэч не быў ані праваслаўным, ані каталіком, бо ў творы жорстка высмейваюцца абедзве канфесіі. Як што ў сатырычную аблямоўку патрапілі вылучна рэальныя падзеі і асобы, то нельга сумнявацца, што і згадка пра бацяна-фенікса не размінаецца з рэчаіснасцю: «Та ж вы нам мерзености робыты горазды. Тильки мы помыслылы, абыхом ку вере наськой истинной ботяна повернуты, яко обачылы в сьроде обитанья оных птыц вас – попов папэжских. И що ж тэпэр маемо? Горэ, бида, огорченье! Ибо крычаты сталы тыя птыцы святодавныя: «Аллах акбар!», од вас одступовавшы. Що вы там робылы?».[23]

      З азначанага часу фіксуецца сугучча (для некаторых вушэй) клёкату феніксаў з пачаткам мусульманскіх модлаў. Зусім нядзіўна, што ў 1683 г., на аснове адмыслова заключанага «ряда» (адмысловай дамовы), колькі феніксаў разам з войскамі Рэчы Паспалітай на чале з Янам Сабескім адправіліся да аўстрыйскай Вены, якая цярпела ад асманскае пагрозы. Параза турэцкіх войскаў на чале з Кара Мустафой была прадвызначаная: налёт трох феніксаў, якія нікога не чапалі, а толькі на ўсю моц дралі горла, прывяла туркаў у святарнае трымценне, паніку, з якой і скарысталі нашы войскі. З кім каралеўскія ўлады заключылі «ряд», з рэшты дакумента зразумець цяжка. Але факт вымушанасці польскамоўнае вярхушкі Рэчы Паспалітае ствараць па-беларуску афіцыйны дакумент той парою, калі палітычныя эліты амаль цалкам з беларушчынай разбраталіся, вельмі важны. За феніксамі стаяла нейкая таямнічая палітычная (?) сіла. Што за яна? На жаль, у паперы, папсаванай мышамі і стрыжамі, дзірка між літарамі «к» ды «ы».[24] Купцы? Курвы? Крэвы? Пытанне застаецца адкрытым.

      Феніксы не сталіся з’явішчам штодзённым. Іх вобраз захоўваў арэол загадкавасці і казачнасці, як для многіх абываталяў ВКЛ, так пагатоў для жыхароў суседняй Масковіі. Дзіва-птахам уражвалі сваіх сяброў і расчульвалі сэрцы каханых жанчын. Запісы 1695 г. гавораць, што нейкі «пан Михал Богадановский оповедал и до актовых книг головных трибунальских справ вечистых уписати дал светченье, же пан Францишек на Ополю Копаць – каштелянич брестянский – през ботяна-фенекса панов Миколя Кгедройтя, Криштофа Малхеровича а Бальцера Кукшу злякал до хоробливости вомитной. А имали пред тым банкет, игде тылко водку злую за колнер проливали. А Копаць оный пил мизерне, бо юж a priori постанову собе учынил: фортель який-колвек пред другове свои выкинути. Гды тыя три паны добре пьяныя уробилися а хотели кони седлати и ехати до шуканья пригод на подспинье свое, пан Копаць мовил хитре: «Рыцареве, паны-братья мои, ходемте валей цмока звальчим». Панове смехом ся пробрали, але рушили веспол в показуемое Копцем мейсце».[25] Захмялелая брація сцяміла, хто сядзіць на ўзгорку, і стала «похвалки чынити», цвелячы фенікса выклікамі на бой: «Пане цмоче, растули очи. Имаем мечы готовы ку сечы». Птах тым часам драмаў

Скачать книгу


<p>22</p>

Дыяриуш, албо Спис деев и дум о всем чисто Ионы Тривольского: [Рукапіс Галоўнага архіву старажытных актаў (Варшава). Інв. № 2000/ХР.] С. 80.

<p>23</p>

Казанье поляшуцке схызматычне. [Рукапіс Галоўнага архіву старажытных актаў (Варшава). Інв. № 5903-43.] С. 2.

<p>24</p>

Акты Литовской метрики, собранные И. Я. Погранзоновичем. Варшава, 1887. Т. 2. Вып. 1. С. 431.

<p>25</p>

Присовокупление к части первой Архива Юго-Западной России. Киев, 1860. С. 315–318.