Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік). Сяргей Балахонаў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) - Сяргей Балахонаў страница 16
Ні ў тэксце легенды, ні ў каментарах да публікацыі не тлумачыцца, якая прышчэпка патрэбна беларусам-дзічкам, каб адчуць сябе сапраўднымі беларусамі. Не зусім зразумела таксама паходжанне легенды. Ва ўступным слове Павел Шпілеўскі месцам запісу называе вёску Мамутовічы, «лежащую в бескрайних красотах с отрочества милого Белорусского края». Між тым у каментарах пэўныя моўныя асаблівасці легенды ён называе «характерными для народных говоров окрестностей Слонима». Але каля Слоніма вёскі з назвай Мамутовічы ў ХІХ ст. не было. Відавочна, што Шпілеўскі нешта недагаворваў або папросту сам стварыў стылізацыю пад народную легенду.
У кожным разе і сюжэт, і агульны каштоўнасны пасыл гэтага твору ўражваюць сваёй сімволікай і глыбокім сэнсам. Апроч таго, што тут ці не ўпершыню ў нашай гісторыі ўжываецца паняцце «беларушчына», твор вельмі востра ў алегарычнай форме адлюстроўвае адно з выклятых пытанняў беларускай ідэі: пытанне мовы і этнічнай свядомасці. Гэта тое самае пытанне, якое ў правакацыйнай форме ў 2009 г. паставіў перад чытачамі свайго блога тульскі беларус Уладзімір Васькоў: «Ужо прыкладна 450 гадоў намаганні зрабіць беларускую мову «роўнай сярод роўных» ні да чаго ні прывялі. Як не хацелі людзі ў сваёй масе на ёй пісаць, так і не хочуць. Цікава, ці зменіцца нешта ў бліжэйшыя 50 гадоў? Ці мы апошнія з магікан?».[44] Гэта тое самае пытанне, якое ў 1891 г. ставіў перад чытачамі сваёй «Дудкі беларускай» Францішак Багушэвіч: «Божа ж мой, Божа! Што ж мы за такія бяздольныя. Якаясь маленькая Булгарыя – са жменя таго народу – якіясьці Харваты, Чэхі, Маларосы… маюць па-свайму пісаныя і друкованыя ксёнжачкі і газэты, і набожныя, і смешныя, і слёзныя, і гісторыйкі, і баячкі; і дзеткі іх чытаюць так, як і гавораць, а ў нас як бы захацеў цыдулку ці да бацькі лісток напісаць па-свойму, дык, можа б, і ў сваёй вёсцы людзі сказалі, што «піша па-мужыцку», і як дурня абсмяялі б!».[45]
43
Шпилевский П. Бог в простонародной белорусской притче // Зори Замоскворечья. 1855. № 5. С. 55–57.
44
Васькоў Ул. Ужо прыкладна 450 гадоў… // http://palivac.livejournal.com/254959.html
45
Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1991. С. 16.