Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік). Сяргей Балахонаў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) - Сяргей Балахонаў страница 17
Боль і шок выцерлі з маёй памяці ўсё, што адбывалася са мной адразу пасля пчалінай атакі. Але напэўна акурат тады я назваў абаронцаў вулляў няправільнымі пчолкамі («Няправільныя пчолкі наторкалі іголкі», – неяк так сказаў я). Цяжка меркаваць, паўстала гэтая характарыстыка ў маёй галаве цалкам самастойна ці пад уплывам культавага савецкага мульціка пра мядзведзя Віні-Пуха і яго сяброў. Аднак з вышыні сённяшніх гадоў я ўпэўнена кажу, што тады выпадкова прайшоў адмысловую ініцыяцыю праз джаленне сапраўды спецыфічных беларускіх пчолаў – тую самую прышчэпку беларушчыны з легенды Шпілеўскага.[47] Мне даўно здавалася, што нешта з гэтым джаленнем не так. Але толькі нядаўнія архіўныя і букіністычныя знаходкі пацвердзілі мае самыя смелыя здагадкі.
Вядомая даследчыца Серафіма Скрыдлеўская здолела адшукаць фрагменты барочнага раману пачатку XVIII ст., стылізаванага пад дзённікавыя запісы сярэдняга беларускага шляхціца. Захаваўся і загаловак гэтага ўнікальнага твору – «Дыярыуш о деях размоитых пана Михала Винярскага-Пуховскаго а вшеляких другах онаго, суполный реестр яковых велекроть надалей пререкается». Нават павярхоўнае знаёмства з гэтымі фрагментамі дае магчымасць сцвердзіць, што аўтар кнігі «Віні-Пух» Алан Аляксандр Мілн быў не проста знаёмы са старабеларускім раманам (ці нейкім яго спісам), але і пазычыў з яго многія пасажы, набор персанажаў, перамяніўшы, што праўда, бальшыню вобразаў з чалавечых на звярыныя: Віні-Пух (Winnie-the-Pooh) – Міхал Вінярскі-Пухоўскі, Свінчо (Piglet) – Ян Багуслаў Свінка, Тыгра (Tigger) – Палямон Рысінскі, Трусік (Rabbit) – Юры Дзямід Караль Трусевіч, Крыстафер Робін (Christopher Robin) – Крыштаф Радзівіл. Пакідаючы адмыслоўцам праблему далейшага высвятлення паралеляў між гэтымі творамі, прапаную звярнуцца да цікавага ўрыўку, які тычыцца няправільных пчолаў (у Мілна – the wrong sort of bees).
Дазволю сабе працытаваць даволі абсяжны кавалак старабеларускага тэксту з пэўнымі арфаграфічнымі і сінтаксічнымі праўкамі. Міхал Вінярскі-Пухоўскі захацеў мёду дзікіх пчол і ўскараскаўся на высознае дрэва, у дупле якога пчолы жылі. Седзячы на галіне, ён стаў беспаспяхова ўдаваць з сябе хмару, якая зачапілася за вяршаліну. Асцерагаючыся пчолаў, Міхал папрасіў свайго сябра Крыштафа Радзівіла чытаць малітву на дождж. Вось жа: «Пан Крыштоф не ведал оной молитвы, але ж барздо скемил, што требо робити, и зачал спевати: «Богародзицо, дзевице, богославена Марыя! У твекго сына, кгосподзина матко
47
Балахонаў С. Звышнатуральнае пачуццё // http://budzma.org/projects/belarus/syarhyey-balakhonaw-irracyyanalnaye-pachuccyo.html