Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік). Сяргей Балахонаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) - Сяргей Балахонаў страница 11

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) - Сяргей Балахонаў Галерэя «Б»

Скачать книгу

href="#n_12" type="note">[12]

      Бязладнасць феніксаў прыгадваюць і іншыя дакументы. Вышэй паменаваны Рыгор Цамблак называў нашых бацяноў-феніксаў не інакш як «блазны летащи».[13] Што тут за прычына? У зборніку павучальных карацелек Івана Касабокага «Літуанскі дзесяцідзён» (канец XIV – пачатак XV ст.) занатавана гісторыя пра фенікса, які спыніў бой паміж літвінамі і крыжакамі: «В низине под горой да под дубом разложистым сойтися хотели наши литвины руськия з немчины рымськия в бою крывавом, в сечи бесщадной. Брали уже силы и отвагу ку початку сей марсовой деи. Але, оком мигнув, огледили фюнкиста-птицу в небеси, которая в полети оморочны крунгели вписовала и даже в древо тое вечистое ся стукнула звучне. По сем добре ся з дуба ляснула, на земли посела и якбы з подивленьем голову вбок свернула и смешно барзо «о-оу!» молвила. З того ооуканья воины обопольно животы со смеху надрывати стали, и смех трвал годину целую, по сей нихто уже не рачил брань усчинати, поехав восвояси улыбчиво».[14]

      У т. зв. «Дзённіку караімаў» XV–XVI стст. (шматтамовыя рукапісныя мемуары вялікакняжацкіх целаахоўнікаў ды іх інструктараў) апісваецца сцэна з гаспадарскага палявання ў Белавежскай пушчы. Вялікі князь Вітаўт, упаляваўшы за дзень пяцёх зуброў, ладзіў на вялізнай лясной паляне імправізаваны банкет для ўсяе прысутнае браціі. У ёмістых чопах гатаваўся слаўны крупнік – гарачы хмельны напой на мёдзе і духмяных травах. Почат (то бок світа) усяляк пацяшаўся ў скоках і песнях. У гэты момант і прыляцеў бацян-фенікс. Дамо слова сведку: «Мы караимы спратов не поискивали, бо ж долг пред князьством великим литовским имали господаря славного от всякой холеры ослонити. То и обуступавали восемью Витовта, а еще пятех на плечи тых восьми постали. И было то, яко намет, мечами навонки ощепереный. Бухтян же не глянул ани до почату, ани до мяса жубрынаго, а як поземлился, ик крупнику пошибовал неуклюдне и, од смаги своей дикий, чан з гестым трункем до дна спорожнил, дуду у дудоря отнял, играти пробуючы, но од хмельной той утехи ся пал невомнози долу и тризнил през сон, песни вояцкие литовския ненадобне кривляючы».[15]

      Птушку на просьбу Вітаўта так і пакінулі на паляне, а самі перабраліся на іншае месца. Караімы змаўчалі, але акурат з тых часоў колькі феніксаў прыручылі для дзяржаўных патрэбаў. Недалёка ад Вільні быў зладжаны адмысловы гадавальнік. Чарада феніксаў у небе над сталіцай Вялікага Княства адлюстравана на гравюры ва «Універсальнай хроніцы» Себастыяна Мюнстэра (Базэль,1545). У 1579 г., калі войскі Рэчы Паспалітай пад загадам Сцяпана Батуры вызвалялі ад маскоўскага непрыяцеля Полацак, «дождж і непагода ўвесь час дапамагалі асаджаным так, што просты жаўнер прыпісваў гэта якім-небудзь чарам…». Таму пастанавілі выкарыстаць феніксаў для разгону хмараў. «Кароль загадаў, каб баявыя птахі ляцелі да полацкіх сцен і не адляталі да тых часоў, пакуль апошняя хмурынка не растане ў нябёсах», – паведамляе каралёў сакратар Райнгольд Гайдэнштайн.[16] У гаспадарыча Ўладзіслава Вазы быў свой персанальны фенікс (personal phaenix). Ён узяў яго з сабою ў 1610 г. на

Скачать книгу


<p>13</p>

Церковь и литература в Западной Руси во времена литовских князей (от Гедимина до Витовта). Ревель, 1898. С. 92.

<p>14</p>

Decameron di Lithuania; албо Литуанский Десятиден, где кратко припадки вшелякие оповедаеть Иван Кособоцкий, котрый был за Витовта господаря часы: Рукапіс Новасібірскай абласной аб’яднанай універсальнай бібліятэкі. Інв. № 4591. С. 69.

<p>15</p>

Дневники караимов: [Рукапіс Публічнай бібліятэкі Буэнас-Айрэсу. Інв. № 1506–1410.] Сшытак 10. С. 140.

<p>16</p>

Гайдэнштайн Р. Над Полацкам ізноў дажджы: Фрагмэнты ўспамінаў. Рэгенсбург, 1946. С. 8.