Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік). Сяргей Балахонаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) - Сяргей Балахонаў страница 10

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) - Сяргей Балахонаў Галерэя «Б»

Скачать книгу

яицы своя желязны».[2]

Цікава, што пра гэтую ж акалічнасць праз два стагоддзі ўспамінаў і царкоўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага Рыгор Цамблак: «Финиксам час яйце метати, людем веремя гузы собирати».[3] Як вынікае з т. зв. «Ятвяжскіх пергамінаў» (захавалася выданне ў перакладзе на польскую мову Аляксандра Рыпінскага пад агульнай рэдакцыяй Адама Клакоцкага), у Х—ХІ стст. феніксы сапраўды вяліся на Палессі і шанаваліся, прынамсі, ятвягамі як святарныя стварэнні: «Для гадавання чуласці да нашай звабнай Ятвезі вельмі добра пілігрыміку ў далёкія куткі свету чыніць. Адно тады дойдзеш да цяму, чаго ж з-за цёплых мораў бацяны, знаныя там феніксамі, спяшаюцца вярнуцца на Прыпяць».[4]

З пратографу «Аповесці мінулых гадоў» даведваемся, што ключ феніксаў, які ўвесну 945 г. ляцеў да родных берагоў, выратаваў драўлянскую сталіцу, горад Іскарасцень, ад першае спробы кіеўскае княгіні Вольгі вынішчыць яго: «Голуби же и врабьеве полетеша до гнезда своя: голуби до голубники, врабьеве под стрехи, абыхом тамо взгарахуться. Но летеша обок финиски и согнаше птичство мало в болото дико».[5] Праўда, драўляне не скарысталі з гэтай дапамогі і праз пэўны час ізноў паддаліся кіеўскай правакацыі. Мабыць, за падобныя ўчынкі тагачасныя падпальнікі войнаў ды іхныя прыдворныя ідэолагі не паважалі бацяноў-феніксаў.

Нехта Лука Бяссонны ў лісце да Аўрама Смаленскага (1199 г.) дазволіў сабе наступнае: «Вы там всегды сплошь бледьню деяете, и фюниксы – черны, аки смоль – в сей бледьне вам напервые пособници».[6] Аднак не ўсе трымаліся гэткіх поглядаў. Кіеўскі мітрапаліт Іларыён (XI ст.) у першым варыянце знакамітага «Слова о законе и благодати», непрыязна азываючыся аб беларускіх землях, пра фенікса разважаў у станоўчым ракурсе: «Тако имам, иже благостны птици фенексы обитаху в местех, где не чтяху обло законы божи, места си всяк весть – дебри и блаты, ис каких Припеть проистекше».[7]

Многія жыхары Беларусі XIII ст. сімпатызавалі феніксам. Рэч у тым, што акурат гэтыя крылатыя стварэнні адбаранілі практычна ўсе абшары нашае краіны ад мангола-татарскага нашэсця. Блізу 1239 г. пад татарскім націскам паў Гомій (Гомель), але вырушыць на поўнач нязваныя госці не наважыліся. Італьянскі пілігрым Алінард Гротафэрацкі, што цудам ацалеў ад гомельскага пажару, хаваючыся ў прысожскіх зямлянках, згадваў пазней пра тыя падзеі: «Кароль тартарскі прыслаў на Гомель паглумленне – дождж стрэлаў гострых і мора страшнае агню. Ваяводы мангольскія зазбіраліся былі і далей з паўночным ветрам пайсці, і пэўна зрабілі б тое, калі б феніксы – птушкі чорныя – іскраю вачэй сваіх не паказілі іхныя замеры».[8]

Дзіўная прыгадка пра «іскру вачэй» троху раз’ясняецца іншай гістарычнай крыніцай. «Тайны летапісец вялікіх князёў літоўскіх», апавядаючы пра паход галіцка-валынскіх князёў Данілы і Васількі Раманавічаў у 1253 г. на ятвягаў, удакладніў прычыны наяўнасці ў ваяроў спецыфічнага рыштунку: «Мняше на ятвингов рушити, имали надобу одевати хытрость

Скачать книгу

2

Греческий «Физиолог» по черниговскому краткому списку XI века. Киев, 1848. С. 39.

3

Церковь и литература в Западной Руси во времена литовских князей (от Гедимина до Витовта). Ревель, 1898. С. 91.

4

Pergaminy Jadźwingów. Paryż, 1834. S. 15.

5

Цыт. паводле: Коленко Ф., Шанцев И. История Руси: Что от нас прятали? Ростов-на-Дону, 1995. С. 60.

6

Эпистолярное наследие русской православной церкви: Древний период. Сергиев Посад, 1912. С. 140.

7

Летяго В.В. Вокруг «Слова о законе и благодати»: источники, черновики, наследования. Орел, 1992. С. 56.

8

Quellen des Mittelalters. Darmstadt, 1962. Band XIa. S. 654.