Гняздо-2 (зборнік). Паліна Качаткова

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова страница 23

Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      І ў той жа дзень чую ў гандлёвым цэнтры, як адзін прадпрымальнік крычыць другому:

      – Москвы нет. Какая Москва? Надо забывать про эти мОсквы.

      Вось такая візуальная антрапалогія ў кастрычніку 2015 года ў Оршы – апошнім вялікім беларускім горадзе на мяжы з Расіяй.

      Адэская цемра

      Адэса… Напрыканцы красавіка 2015 года, калі мы вырашылі пашпацыраваць па вечаровай Адэсе, нас папярэдзілі, што адэская цемра небяспечная. Нам параілі лепей зняць завушніцы і пакінуць торбы ў гатэлі, бо ў горадзе шмат узброеных людзей і «проста галодных». Прыяцельніца з Адэсы распавяла, што перастала шмат з кім кантактаваць – як з прарасійскага боку, так і з украінскага. Крытэр адмовы ад камунікацый – агрэсіўнасць. Адна з яе знаёмых бачыць сябе выключна з томікам Ясеніна на Арбаце, яе ідэал мужчыны – Пуцін. Іншая закопвае фотаздымкі Пуціна пад акацыямі – робіць сімвалічныя пахаванні. Дадала:

      – Але ён, відаць, абмазваецца барсучыным тлушчам ці яшчэ нешта такое.

      – Для чаго?

      – Каб не дзейнічала бытавая магія.

      Па надпісах на бетонных агароджах на пляжах Адэсы можна вывучаць палітычную гісторыю за мінулы год: «Слава Украіне!» (а зверху «Амерыканскія шакалы!»), «Героям слава!», «Помнім 2 мая!». А знізу надпіс, які тычыцца купання ў гэтым месцы, але вельмі пасуе і да палітычнай гісторыі: «Небяспечна!». А яшчэ ніжэй малюнак: украінскі трызубец замаляваны, а зверху намаляваны чорным колерам савецкія серп і молат. 26 красавіка ў 14.33 па дарозе з Адэсы на трасе каля Смалявічаў мы пабачылі расійскіх байкераў, якія ехалі са скручанымі скотчам сцягамі, азіраючыся па баках, у суправаджэнні двух бусікаў тэхнічнага абслугоўвання. А пазаду ехала міліцэйская машына. На павароце іх чакалі пяць байкераў са сцягамі Рэспублікі Беларусь і СССР.

      Сны на праспекце Машэрава

      У 1986–1987 гадах мы жылі ў інтэрнаце БДУ па праспекце Машэрава каля «Рамонка». Пяціпавярховая жахлівая будыніна – адзіны дом, пра знос якога я не шкадую ані разу. У інтэрнаце жылі студэнты філфака і юрфака (сярод іх было вельмі шмат воінаў-афганцаў). Атмасфера ў інтэрнаце была нездаровая – ва ўсіх сэнсах. А па-за межамі інтэрната віравала насычанае культурніцкае жыццё. У той час я далучылася да беларускага руху і спрабавала пісаць апавяданні, якія не хапала мне смеласці зачытаць ні на адным з літаб’яднанняў – ні на фармальных, ні на нефармальных. Кожны дзень тады, у часы перабудовы, быў цікавы і прыносіў навіны, але ў васямнаццаць гадоў я была не гатовая занатоўваць рэчаіснасць. І запісвала свае сны. Як цяпер разумею, і ў снах адбівалася рэчаіснасць. Вось фрагмент сноў тых часоў: «Душа, загартаваная ў пакутах, вырвалася на волю і памкнула на бойку з Цмокам. Цмок сядзеў у логвішчы, падціскаў свае курыныя кіпці і выпускаў з носа дым. Душа спачатку спынілася на зялёнай траве каля ручая, дзе на дрэве вісеў меч. Душа ўзняла меч і знерухомела над празрыстай, хуткаплыннай вадой, углядалася ў яе, пакуль з дрэва не зваліўся вялізны апельсін. Зваліўся і паплыў. А душа ўсё ўглядалася ў ваду – чакала, каб яшчэ што ўпала ці, наадварот, вынырнула. Не дачакаўшыся, уздыхнула цяжка і паляцела да жытла Цмока. Шлях да яго выпалены, заліты атрутнымі

Скачать книгу