Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік). Наталка Харытанюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік) - Наталка Харытанюк страница 3

Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік) - Наталка Харытанюк Галерэя «Б»

Скачать книгу

што я не адразу заўважаю: нідзе няма майго караля. Перабіраць, перастаўляць драўляныя фігуркі прыносіць столькі радасці, што мне не хочацца спыняць гульню, мне хочацца адцягнуць мат як надалей. Мабыць, таму мне становіцца амаль усё роўна, што з маім – ці з яго – каралём. Я зусім не чую і таго, што мне некалькі разоў паўтарае Гары, – хіба можна пачуць яшчэ кагосьці, калі ты слухаеш інь і ян, адчуваеш, як яны мяняюцца, пераходзяць з поля на поле, з клеткі на клетку. У поўнай цемры.

      І тады: – Мат, – паўтарае Гары грамчэй. – Ты мне паставіла мат.

      – Mein Gott, – падхопліваюся я. – Але я зусім не заўважыла. Я зусім не хацела, каб так хутка скончылася гульня.

      Я расплюшчваю вочы і здзіўлена гляджу на Гары – ён смяецца. Шчыра і зусім не сумна. Мяне гэта заблытвае канчаткова і я пытаю: – Калі знік твой кароль, Гары, ты весялішся. Чаму? Хіба кароль – не самае галоўнае?

      – Не, – шчасліва хітае Гары галавой. – Сэнс гульні зусім не ў каралі. Сэнс гульні – … Але я табе ўсё ўжо і так распавёў. Ці гэта ты мне распавяла. Ці гэта нам распавёў Сэлінджэр. У гісторыі пра мёртвага ката.

      Гары змаўкае на нейкае імгненне – ён задаецца каанам, адстаронена глядзіць на аблокі, шукае вецер… А пасля адным толькі гэстам усё мне тлумачыць: галоўнае ў шахматах – не забываць пра мёртвага ката.

      І ўсё. Больш ён нічога не кажа. Ён збірае свае новыя шахматы. Светла-светла ўсміхаецца і сыходзіць. Лёгка, як анёл, сыходзіць Гары ад мяне па алеі парку, а я думаю: можа быць, калі я дапішу апавяданне пра магічны тэатр і пра Гары ў ім, можа быць, тады я ўсё і зразумею. Але пакуль я не магу нават зразумець – хто з нас атрымаў паразу ў апошняй партыі.

      Я не магу зразумець не толькі гэтага. Я не магу зразумець, чаму Гары сыходзіць, пакідаючы мяне сам-насам з маімі яшчэ нават не прыдуманымі жаданнямі.

      Я моцна засмучаюся, бо прадчуваю, што калі няма пераможаных, калі я стану непераможнай, то каму застанецца прыдумляць жаданні? Каму, Гары? – пытаю я яго, але ён ужо далёка і мяне не чуе.

      А без жаданняў – і шахматы не шахматы, думаю я. І старая дзіцячая гульня ў інь і ян – без жаданняў – таксама ніякая ўжо не гульня. А так – халодныя цені аблокаў.

      Мілы Гары

      – Кім былі мы ва ўсёй гэтай гісторыі? – пытаю я Гары, расхінаючы фіранкі ў купэ цягніка, на якім мы паедзем дадому.

      – Сірэнамі, – кажа Гары, гледзячы ў вакно на Оскара.

      – А чаму тады Оскар нас так лёгка адпускае? Чаму, згубіўшы ўсё, ён такі шчаслівы?

      – А хіба нас можна ўтрымаць – хіба сірэны застануцца сірэнамі, калі іх пакінуць каля сябе?

      Я думаю над словамі Гары. Я думаю пра тое, што – і праўда – нічога нельга ўтрымаць у гэтым жыцці. Каля сябе. За вакном, калі мы паедзем, будуць прабягаць краявіды – і назаўжды знікаць. Там, за аблокамі – шэрымі і халоднымі. Я яшчэ раз сяду перачытаць гісторыю Оскара – каб, можа быць, нарэшце зразумець: чаму, згубіўшы ўсё, Оскар такі шчаслівы.

      Мы спакусілі Оскара на гісторыю пра загадкі не адразу.

Скачать книгу