Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік). Наталка Харытанюк
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік) - Наталка Харытанюк страница 6
Цягнік павольна кранаецца з мейсца.
Я моўчкі гляджу на залітую сонцам залатую платформу, па якой яшчэ робіць некалькі крокаў за цягніком Оскар. Ён усміхаецца нам апошнія імгненні – і нарэшце знікае.
І застаецца назаўжды там – за шэрымі і халоднымі аблокамі.
Мёртвы кот
Ліна выскачыла з тралейбуса за імгненне да таго, як прыемны жаночы голас прамовіў: “Дзверы зачыняюцца”. Ззаду засталіся: тры ўлёткі, незаўважна кінутыя на скураныя сядзенні, налепка на дзвярах і першы жоўты ліст на падлозе, які яна прынесла з сабой на кончыку парасона.
За прыпынкам яе чакала машына.
– Колькі ў нас часу? – спытала Ліна, сядаючы.
Ёй адказалі, што часу цяпер роўна столькі – колькі ёй трэба, каб набыць тканіну, прывезці яе на кватэру, зрабіць надпіс і даць яму высахнуць.
– І выпіць кавы, – дадала яна, разглядаючы вераснёвыя прысады, якія імкліва мільгацелі за вакном.
– Можна і кавы, – бадзёра сказаў адзін з хлопцаў у чорных акулярах, паказваючы на скрыжаванне вуліц Савецкай і Маякоўскага, дзе яна мусіла раней ці пазней вывесіць расцяжку, – але маёр Вайтовіч цябе ўжо чакае з самай раніцы.
– Не дачакаецца, – хітра ўсміхнулася Ліна і адкінула рыжыя кудзёркі з вачэй.
Маёр Вайтовіч, змерзлы і галодны, сапраўды не дачакаўся Ліны. Прастаяўшы дзве гадзіны пад мокрымі дрэвамі на скрыжаванні, ён перадаў дзяжурства малодшаму лейтэнанту Карпуку і спусціўся ў кавярню Ронда выпіць кавы.
У кавярні, куды час ад часу спускаўся маёр Вайтовіч, стаяла глухая цішыня, і зялёныя лямпы адкідалі цені наведвальнікаў на ўсе чатыры сцяны адразу. Маёр Вайтовіч замружыў вочы.
Стол, за які ён любіў сядаць, стаяў пад адзіным ва ўсёй кавярні акном. Ускрай неба, бачны з гэтага акна, прыемна супакойваў. Маёру здалося нават, што нарэшце ён ад усіх схаваўся. Што ён знік. Счэз. Стаў незаўважным.
Маёр задаволена адкінуўся на спінку фатэля, упэўнены, што ўжо тут – сам-насам са сваімі ценямі – ён у поўнай бяспецы, і заснуў. Гэта значыла, што ён сапраўды забыўся.
А дарма.
Маёру сніўся – каторы ўжо раз – стары і пакутлівы сон: светлая зімовая раніца, Ліна, што перакідвае расцяжку праз дрот, здзіўленыя ўздыхі мінакоў. І ўсё гэта нечакана – са сну ў сон – перабівае пранізлівы, да болю знаёмы скрыгат колаў за паваротам.
За імгненне да з’яўлення патруля маёр у сне паспявае вырваць Ліну з гэтага кадра: ён хапае яе за руку і цягне за сабой завулкамі. Яны бягуць, як гэта магчыма толькі ў сне, павольна, у мёртвай цішыні: маёр наперадзе, Ліна – за ім. Яны бягуць не задыхаючыся. Яе рука – мяккая і прахалодная – у яго гарачай і моцнай далоні. Маёр не хоча прачынацца – яму сніцца, як Ліна цёпла дыхае зусім побач. Ён адчувае фантастычны водар яе духоў – дзёрзкі і рашучы. І раптам – яе мяккая рука выслізгвае з яго моцнай далоні. Што гэта?