Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік). Наталка Харытанюк
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік) - Наталка Харытанюк страница 8
Маёру Вайтовічу ўпершыню ў жыцці накідвалі кайданкі. Ён глядзеў на аблокі, якія плылі з поўначы, і камусьці ўсміхаўся, нібы ўпершыню выходзіў на волю. Нібы ўпершыню бачыў неба.
А Ліна ў гэты момант – яшчэ свабодная, яшчэ нічым не спакушаная – бегла прэч.
Яна бегла ад усяго: ад пагоні і пазыўных на рацыях патруля. Ад раззлаванага голасу бацькі ў слухаўцы. Ад педаляў газу, якія не націскаюцца.
Ліна бегла і, амаль не спыняючыся, ляпіла на кожны слуп Савецкай налепкі.
“Мець уладу – і не карыстацца ёй”, “Тонкае – гэта святое” і яшчэ “Космас непадзельны” – ляпіла яна на самыя тоўстыя, самыя бачныя слупы роднага гораду.
Калі Ліна выбегла на Маякоўскага, яна схапілася за ўлёткі.
Сотні рознакаляровых паперак разляталіся па дворыках і завулках, лягалі на сходы і ліплі да шыбаў, падалі на мінакоў. “Усё працінае ўсё” – было напісана на жоўтых аркушах. “Калі нешта і рухаецца, дык толькі наша свядомасць” – на зялёных. “Тонкае – гэта СВЯТОЕ” – на белых.
Ліна не спынялася: яна бачыла, што за ёй – пагоня. І таму бегла, бегла, бегла. Не задыхаючыся. Шалёная. Дзёрзкая і рашучая. Гатовая цяпер на ўсё. На бяздомныя бадзянні. На самыя тонкія апавяданні. На звар’яцелае каханне.
На перакрыжаванні з Пушкінскай, адарваўшыся ад пагоні, Ліна спынілася, каб аддыхацца.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.