Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік). Наталка Харытанюк
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік) - Наталка Харытанюк страница 4
Вось ён – сядзіць перад намі ў фатэлі і нервова паліць. Ён паліць увесь час, пакуль чытае апавяданне. Таму што яго апавяданне – гэта апавяданне загадак. І ўсе героі там – дзяўчына, хлопец і закінуты дом – ахутаныя смугой. Хаваюцца ў ранішнім тумане. Затуленыя фіранкамі, праз якія амаль нічога і не відаць.
Таму Оскару патрэбны дым. З дыму пачынаецца яго гісторыя.
У апавяданні малады чалавек бачыць сілуэт дзяўчыны за фіранкамі закінутага дому. Дзяўчына глядзіць на яго некалькі хвілін, а пасля знікае. Калі іх пазней пазнаёмяць, яна папросіць нікому не расказваць пра іх першую сустрэчу і пра закінуты дом. Але нічога і не патлумачыць. З часам, заінтрыгаваны, малады чалавек зразумее, што закахаўся. Яны заручацца. Але нават заручыўшыся, дзяўчына ні ў чым не прызнаецца – так і не скажа: ні што гэта быў за дом, ні чаму яна хавае ад усіх яго тайну. І будзе далей знікаць штодня, азіраючыся і напалохана, – будзе штодня ў адну і тую ж гадзіну сыходзіць у стары закінуты дом.
Оскар чытае нам гісторыю і паліць – каб ахутаць дымам сваю тайну. Гэта я разумею: тайну, якая магла ў любую хвіліну выслізнуць з яго гісторыі. Гісторыя дзяўчыны перапыняецца – бо знікае дзяўчына. Знікае і дом у апавяданні Оскара – бо больш туды ніхто не прыходзіць. Знікае ўсё – і адзінае, што застаецца ў Оскара – гэта тайна. А без яе – і апавяданне б знікла. І таму Оскар з усяе сілы чапляецца за гэтую тайну, цягне да сябе і глядзіць у вочы. А хіба так можна – хіба тайна застанецца тайнай, калі ёй глядзець у вочы?
Калі тайне паглядзець у вочы, можна спустошыцца. Я гэта разумею. Разумее гэта і Гары.
Паліць Оскар. Паліць Гары. Палю і я. Даслухаўшы гісторыю, мы маўчым і напружана падбіраем словы.
– І што далей? – нарэшце пытаю я.
– Дзяўчына памерла. Тайна засталася тайнай. Я напісаў сваё апавяданне, – паціснуў Оскар плячыма: маўляў, гэта яшчэ не ўсё. Ці: хіба важна, што было далей, галоўнае я ўжо расказаў. Альбо: раскажыце вы мне, што было далей.
Гары, уважліва гледзячы на Оскара, расхінае дым ледзь заўважным гэстам. Ён рыхтуецца – і вось ён ужо гатовы – расказаць нам, што было далей. Я прадчуваю, што зараз здарыцца непапраўнае – зараз Гары разгадае загадку сфінкса, за якую так чапляецца Оскар. Бязлітасны Гары – ён не трывае, калі чапляюцца. Усё роўна – за што. Яго гэта бянтэжыць – і тады ён смяецца. Тады ён вар’яцее – тады ў ім прачынаюцца сірэны. “Оскар, – шапчу я, пачуўшы першыя ноткі сірэн у смеху Гары – незваротныя ноткі – якія звабяць і ніколі не адпусцяць, – пакуль не позна – пакуль Гары нічога табе не сказаў – бяжы, альбо заляпі вушы воскам, прывяжы сябе да мачты!”
Але Гары так пяшчотна трымае яго за плечы. Нібы прыкуты позіркам Гары, Оскар не варушыцца, калі той скрозь смех працінае яго: – Загадка твайго сфінкса ў тым, што ніякай загадкі не было, – шэпча Гары. І ўжо грамчэй: – Дзяўчыне хацелася тайны – яна яе прыдумала. У загадкавы дом, які яна здымала, каб пагуляцца ў тайну, яна і прыходзіла, толькі каб там праседзець свае дзве загадкавыя гадзіны, – кажа Гары і змаўкае. І больш нічога. Цяпер Гары