Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік). Наталка Харытанюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік) - Наталка Харытанюк страница 5

Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік) - Наталка Харытанюк Галерэя «Б»

Скачать книгу

вуліцы, падумаю я, – халоднай і чыстай – і можна аднойчы сустрэць багоў. Чыстае і халоднае – такім мусіць быць іх жытло, – скажаш ты мне аднойчы.

      Мы будзем ісці па ранішняй вуліцы і мерзнуць. Я падумаю, што вясну якраз тады і адчуваеш, калі мерзнеш. Калі не паспяваеш захінуцца ў яе, калі яшчэ памятаеш, адкуль ты вяртаешся, пакуль не патанаеш у цеплыні. Вось як цяпер – калі халадно, і толькі ад адкрытай шыі Гары – безабароннай, такой блізкай шыі – патыхае цеплынёй. Як абяцаннем. Вясны. Забыцця. Сонца.

      Тады, каб не маўчаць, я прызнаюся Гары, што напраўду раўную яго.

      Гары рассмяецца і скажа, што гэтым я не мушу пераймацца.

* * *

      Калі мы ішлі з Гары па ранішняй веснавой вуліцы – калі мы вярталіся ад Оскара, – я прызналася Гары, што мяне засмучаюць усе яго словы. Мяне засмуціла тое, што ён сказаў Оскару на развітанне. Я сказала, што мне не хочацца такога заканчэння для гісторыі Оскара. Што – нарэшце – нада мною вісіць такая ж небяспека – разгадаць усе загадкі, не толькі не дапісаўшы апавядання – нават не прыдумаўшы яму назвы. А што можа быць горш, Гары? – спытала я яго, але Гары не спяшаўся адказваць.

      Я ўявіла, як Оскар – ужо зусім п’яны – на гэта шчасліва ўсміхнуўся і, не вагаючыся, запатрабаваў бы: – Пакуль не позна. Пакуль Гары не паспеў раскрыць вам самую галоўную таямніцу – без якой і гульня не гульня… – але так і не скончыў думку: на мяне ўрачыста і страшна глядзеў Гары – і ўяўны Оскар асёкся.

      – Мілы Гары, – прашаптала я, зусім заблытаная і па-дзіцячы рагубленая.

      Гары адказаў толькі, што і гэтым мне пераймацца не варта.

      І яшчэ, сказаў ён, маё наступнае апавяданне так і мусіць называцца – “Мілы Гары”.

      Вось яно – другі раз прамоўленае “Мілы Гары”. Прагучала са смехам – лёгка і няўлоўна. Настолькі няўлоўна прагучала яно, што я доўга яшчэ не буду ведаць, як ухапіць тую гісторыю, назву для якой толькі што прыдумаў Гары. Я паспрабую паўтарыць гэст, з якога ўсё пачалося. Але ў мяне не атрымаецца.

      І не прыгадаю я гэту гісторыю, нават калі наш цягнік павязе нас дадому. Толькі адчую, што ў ёй мае быць: залатая платформа і абавязкова халодныя аблокі, даўна забытая дарога ў забытае мейсца (я так і не прыгадаю ў апавяданні, куды менавіта мы едзем ці вяртаемся з Гары) і тры кроплі віскі. Гісторыю “Мілы Гары” я пачну менавіта ў дарозе, азіраючыся з пытаннем у вачах: Мілы Гары? Няўпэўненая. Разгубленая.

* * *

      – Гары? – маўкліва запыталася я, калі мы ўжо сядзелі ў купэ і раскрылі гісторыю Оскара. – Кім былі мы ва ўсёй гэтай гісторыі?

      – Сірэнамі.

      – Але чаму ён нас адпускае? Чаму ён, згубіўшы ўсё, калі не можа нават пісаць больш, такі шчаслівы?

      – А пра што, ты думаеш, было яго апавяданне?

      – Пра загадкі, якіх – як высветлілася – няма і не будзе, – сумна прыпадняла я бровы.

      – Не, зусім не пра гэта, – сказаў Гары, захінаючы фіранку.

      Гары

Скачать книгу