Эдэм (зборнік). Франц Сіўко

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко страница 4

Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко

Скачать книгу

схіліўшыся над сталом, выводзіла алоўкам лініі паміж Крайнаю і Дубраўкай. Невядомая зямля з рамантычнаю назвай нібы прываражыла яе.

      Тым часам і на дварэ пасвятлела: стаяла сярэдзіна красавіка, набліжаўся Вялікдзень.

      У вялікую суботу з’явіліся госці з горада: графава сястра Тацяна з мужам і сынам Валодзем. Разам з імі прыехаў і сын Дыбы Бронак. Усе чакалі Алёшу, але ён прыехаць не змог: не пусцілі вайсковыя справы.

      Малады Дыба нядаўна перабраўся ў горад з Вільні, часова жыў у графавай сястры і меў намер з часам перасяліцца да бацькі ў Крайну. Пелагеі ён адразу спадабаўся абыходлівасцю і сціпласцю паводзін. Усе дні, што госці жылі ў маёнтку, яна прасядзела ў сваім пакоі, употайкі назірала з акна, як хлопец з Феліксам завіхаюцца па гаспадарцы.

      Кемлівая Марыя Іпатаўна здагадалася, што да чаго, спрабавала выбавіць дзяўчыну з добраахвотнага схімніцтва, але дарэмна.

      Дзень ад’езду гасцей Пелагея знарок правяла ў суседзяў. А вярнуўшыся надвячоркам у Крайну, рынулася на ложак і ўсю ноч праляжала на адным месцы, бы нежывая.

      Любаша войкнула, камечачы прасціну, сцягнула яе з сябе. Затым выпхнула зпад галавы падушку, шпурнула на падлогу. Наўлечка скавытнула, бы жывая, павольна распаўзлася па шве, ашчэрылася пер’ем. Патрывожаная Любашыным рухам лямпа гайданулася на падстаўцы, разліваючы па пакоі смурод ад газы, саслізнула на пад логу следам за падушкай. Бронак, зграбны, у новенькім, навырост пашытым сурдуце, увайшоў на гук, падаўся да ложка. Пастаяў з хвіліну, расчыніў фортку, сігануў у вузкаваты, аздоблены веццем пакаёвае бярозкі праём. Любаша прыўзнялася, каб паклікаць яго, але боль зноў прыгнуў яе долу…

      4

      1815

      Падарожжа

      Андрэй Мікалаевіч задаволена прашпацыраваў па пакоі, усміхнуўся. Што ж, няблага: ураджай жыта добры, даўгі выплачаны, суконная фабрыка працуе без збояў. Праўда, вайна крыху падарвала гаспадарку, але страты нязначныя і ўдалая здзелка з продажам лесу хутка іх пакрые.

      Цяпер, калі ўсё гэтак добра складваецца, можна падумаць і аб падарожжы. Графіня ўжо колькі год трызніць Італіяй. Пабраўшыся, ездзілі туды, але калі тое было?

      Андрэй Мікалаевіч трасянуў званочкам.

      – Дыбу да мяне! – загадаў пакаёўцы і зноў уладкаваўся за сталом.

      Дыба з’явіўся праз пяць хвілін.

      – Уваходзь, Фелікс. – Граф падняўся насустрач, падаў руку. – Ну што там з лямусам?[2]

      – Будуецца. – Аканом, як заўсёды, адказваў коратка.

      – Ох, і напрыдумлялі мы з табою новаўвядзенняў, неўзабаве ўся губерня будзе з’язджацца глядзець. Спачатку фабрыка, цяпер гэтая… лядоўня, прабач – лямус. Паглядзець ужо можна?

      – Можна.

      Яны выйшлі на двор.

      Ля выкладзенай з камення лядоўні, што месцілася на самым ускрайку логу, так што толькі адзін, паўночны бок заставаўся адкрытым для сонца, завіхаліся цесляры. Ужо былі пакладзены тры ніжнія вянцы зруба, убаку, ля хмызу, зіхацелі абчасаныя да бляску дошкі тэраскі. Андрэй Мікалаевіч пасміхнуўся: усё было

Скачать книгу


<p>2</p>

Старадаўняя пабудова ў выглядзе падпола і наземнай часткі для захавання харчу, адзення, гаспадарчага начыння.