Эдэм (зборнік). Франц Сіўко

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко страница 5

Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      Першы тыдзень прысвяцілі агляду форумаў. Заімшэлыя, паўразбураныя пабудовы Пелагеі не спадабаліся. Затое слон на пляцы Мінервы выклікаў гэткую буру эмоцый, што Марыя Іпатаўна вымушана была зрабіць ёй заўвагу.

      Напрыканцы другога тыдня наведалі ватыканскія музеі. Пабыць за экскурсавода ўзахвоцілася дачка гаспадыні Лаура. Яна збольшага гаварыла па-крайнаўску, да таго ж няблага арыентавалася ў экспазіцыях.

      Велізарная колькасць жывапісу вельмі хутка стаміла падарожніц. Затое ўсё кампенсавалася ў галерэі мапаў. Ледзь трапіўшы ў яе, Пелагея знерухомела ў здранцвенні перад выяваю-боцікам і абрысамі выспаў наўкола яе. Трыццаць дзве мапы ў сучасным і старажытным выглядзе літаральна заваражылі яе, так што Марыі Іпатаўне давялося нават вяртацца па пляменніцу з наступнае залы.

      – Пелагея, што такое?

      Дзяўчына схамянулася, неахвотна пасунулася следам за графіняй у накірунку Сікстынскай капліцы.

      У капліцы было тлумна.

      Пелагея прыхінулася плячом да перагародкі, зірнула ўгору. Біблейскія персанажы цьмяна паблісквалі аголенымі торсамі ды тварамі паўз тоўшчу векавога друзу. Пра асобных яна чула яшчэ ў Крайне – ад дзяка. А вось імя мастака, які ўсю гэтую прыгажосць ладзіў, як ні намагалася, хоць дзяк, памятала, і казаў, узгадаць не магла. Адзінае, што ведала дакладна, дык гэта тое, што маляваў ён стоячы ці седзячы з задзёртаю галавою на падстаўках пад самым плафонам, так што вада і фарба ручаямі ліліся небараку на бараду і ў вочы.

      Зала была раздзеленая ўпоперак перагародкай.

      – Тут папу выбіраюць, – патлумачыла Лаура. – Вунь уваход. Яго замуроўваюць, а ў каміне разводзяць агонь. Размуроўваюць, як дым пасвятлее.

      Працэдура падалася Пелагеі цікавай, яна нават пакратала дзверы рукамі. І хуценька пайшла прэч з памяшкання. Хацелася есці, ды тут, у музеі, жаваць піцу было неяк няёмка.

      Кожны дзень прыносіў новую хвалю спёкі, і Марыя Іпатаўна, баючыся, каб Пелагеі не зрабілася блага, вырашыла вяртацца дахаты. 14 чэрвеня накуплялі правіянту і прэзентаў для графа і ягонай сястры, апошні раз выправіліся ў вандроўку па горадзе.

      – Купі сабе што-небудзь на памяць, – сказала графіня і спынілася ля крамы з біжутэрыяй.

      – Добра. – Пелагея ўзяла грошы і, як толькі Марыя Іпатаўна адвярнулася, шмыганула ў дзверы побач.

      Праз пяць хвілін яна вярнулася.

      – Вось, купіла, – сказала весела і разгарнула новенькую, з пахам друкаркі, мапу Італіі.

      5

      1817

      Павэлак

      (з этнаграфічных запісаў сябра гуртка «Шубраўцы» Віленскага ўніверсітэта Юльяна Пачопкі для «Брукавых ведамасцяў»[3])

      Усякая трасца на чалавека, ага. Тыфус табе, а то ўвосень скуллё ўкашацца. Ну, і лечыш цыбулінай. Прыкладзеш нанач – раненька, глядзіш, і прарвець. А знак усё адно астанецца. І ўсё на беднага. Пан, як што, ляжаць і ляжыць сабе. А ты роб.

Скачать книгу


<p>3</p>

Выданне гуртка «Шубраўцы» (1817–1822 гг.).