Эдэм (зборнік). Франц Сіўко

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко страница 6

Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко

Скачать книгу

пры іх, клерыкі. Цэркваў тэж троху ёсці. Упярод, пры вуніі, начыя былі, пераробілі.

      Зямля ўсякая: і пясок, і гліна. На пяску, як дождж, добра расцець, у сухое лета – па нізябінах. Сёлета дрэнь ураджай, авёс сам два[5] калі надойдзець. Арэх тока нішто. Арэхі добра: натрасеш увосень і ясі ўсю зіму.

      Пакоі ня рушым, так стаяць. Анэгды прыязджалі з воласці, аглядалі. Бытта новы пан маецца прыехаць, а хто, скуль – невядома. Каб жа добры трафіўся.

      Дзераўца гэта углісам[6] даўней называлі. А Кандратовіч як пасяліўся, адразачку флянец прышчапіў і году загадаў зваць. Як палякі адыйшлі, падгніваць стала. Дык адзін вухарац зрэзаў вяршліну і да дзічкі прышчапіў. І добра зробіў, а то шкода ж. Улетку ад слонца схувацца і паесць тэж. У вайну ягадамі ратаваліся. Расцець бо велькае і ягад многа. У галаву б’ець, праўда. Пры Кандратовічу, бывала, як што зайдзець з мужукамі, рабункі якія, – яго даець. Тады зразу і паспакайнеюць. Перад вайной было, былі ўзняўшыся, каб чыншу мені плаціць. Дык ён загадаў ахмістрыні раўгені наварыць і даў. Трое сутак спалі, як забітыя.

      Вучыцца – не, ня вучымся. Пашто нам? Добра робіць – граматы не надабя. Чувалася, бытта збіраюцца адчыняць школу, а што з таго будзець, паглядзём. Мая Антолька да навукі здатная. Па ксёнжках чытаць наўчылася. Цяперака да ксяндза ходзіць катахізмаў цвічыць. Хваліць ксёндз, кажаць, разумная.

      Назвіска[7] наша? Старынскія. Ага, тутака жывём, вун хата ля става…

      6

      1818

      Кліны

      – Перастань! – Пелагея вызваліла руку, нямоцна, больш дзеля прыліку, чым насамрэч, квэцнула хлопца па плячы. – Цётка ўбачыць, будзе нам абаім.

      Бронак адсунуўся ад яе, стаў ля шафкі з парфумаю.

      – Я рукі тваёй папрашу.

      – Яшчэ што! Забудзься пра гэта. – Яна разгарнула складзеную ў чатыры столкі мапу, прыклала яе да вольнага месца на сцяне між акном і дзвярыма. – Вось тут добра будзе, праўда? Падай клей.

      – Што гэта?

      – Копія вайсковага ўмацаванага лагера. Дзядзечка прэзентаваў.

      Бронак падаў клей.

      Пелагея намазала іспод мапы клеем, прыціснула да сцяны.

      – Зацяжкая, не хоча трымацца. Ці, можа, клей благі. Памажы мне.

      Хлопец стаў ззаду, дыхнуў ёй у шыю, прыклаў далонь да мапы.

      Пелагея рэзка павярнулася да яго, парывіста абняла.

      – Каханне маё…

      – А ты – маё, – вызваляючы галаву, каб паглядзець, ці зашчэпленыя дзверы, сказала Пелагея і ціха засмяялася.

      – Пелагея, адчыні, чуеш? – Голас Марыі Іпатаўны дрыжэў ад абурэння. – Адчыні!

      – Наўрэлі![8] Хутчэй ты! – Пелагея паправіла сукенку, пайшла да дзвярэй.

      Графіня ўвайшла ў пакой, падазрона бліснула вачыма ў Бронакаў бок.

      – Я прасіла, здаецца, вас, пан Дыба, сюды не прыходзіць.

Скачать книгу


<p>5</p>

Паказчык ураджайнасці (сам – кратнае ад пасеву).

<p>6</p>

Угліс – выростак (літ.).

<p>7</p>

Прозвішча (пол.).

<p>8</p>

Папаліся, трапілі ў непрыемнае становішча (дыял.).