Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 18
…Некалькім арыштаваным пракуратура дамагаецца сьмяротных прысудаў. Шмат арыштаваных сыйдуць у магілу, ня вытрымаўшы катаванняў і турэмнага рэжыму.
Клясавая нянавісьць буржуазіі ня мае межаў.
Таварышы рабочыя і сяляне!
Нэндза даводзе масы да роспачы; эканамічнае, палітычнае і нацыянальнае прыгнечванне акупантаў, катаванні дэфензывы нястрымана піхаюць іх на крывавую клясавую помсту. Аднак, таварышы, час расплаты яшчэ ня прыйшоў. Усялякі ўзброены выступ у сучасны момант, адарваны ад супольнага выступлення з рабочымі і сялянамі Польшчы і Заходняй Украіны, засуджаны на няўдачу, будзе лёгка патоплены ў крыві, сыграе на руку Пілсудскаму, які гэтага і чакае, да гэтага і імкнецца.
Таварышы рабочыя і сяляне!
Мы павінны проціпаставіцца пагромам фашыстоўскага ўраду, мы можам не дапусьціць да далейшых рэпрэсіяў толькі праз паўторныя масавыя палітычныя выступы рабочых, сялян і ўсіх працоўных – ня толькі Заходняй Беларусі, але і Заходняй Украіны і ўсяе Польшчы.
Па ўсіх фабрыках, заводах, у варштатах і прафсаюзах, ва ўсіх вёсках, маёнтках, тартаках, усе гурткі Грамады, школы, усе культурныя гурткі, гмінныя рады склікайце па колькі разоў масоўкі, сходы і мітынгі, выносьце самыя вострыя пратэсты супроць белага тэрору, патрабуйце вызвалення ўсіх палітычных вязняў, арыштаваных паслоў, якія нават згодна з польскай канстытуцыяй лічацца недатыкальнымі, адначасна выказвайце сваю салідарнасьць з імі, пратэстуйце супраць зламаных правоў рабоча-сялянскіх арганізацыяў.
Склікайце дзеля пратэсту масавыя вулічныя мітынгі…
Стварайце на прадпрыемствах камітэты барацьбы з фашызмам, а на вёсках – сялянскія камітэты…
Кожны рабочы і селянін паасобна і ўся маса працоўных цалкам…
У нашай масавасьці і арганізаванасьці наша сіла, бо супроць масавага руху бяссільны паліцыя і фашысты, бо фашыстоўскаму ўраду ня хопіць сілаў пераарыштаваць мільёны працоўных.
На дэманстрацыях арганізуйце масавую рабоча-сялянскую самаабарону…
Далоў белы тэрор!
На пасяджэнні спулкі Пятро Мінюк паставіў пытанне аб правядзенні ў Моталі масавай акцыі ў падтрымку ахвяраў тэрору.
– Якой акцыі? – спытаў брат Васіль.
– Давайце абмяркуем…
– Па-першае, – выказаўся Барыс Рамановіч, – нам варта выкарыстаць належным чынам легальныя формы. Таму я прапаную наладзіць сход гуртка Сялянска-Работніцкай Грамады.
– Правільна! – ухваліў Мінюк, у хаце якога праходзіла пасяджэнне.
– І