Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 19

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка

Скачать книгу

у Злучаныя Штаты Амерыкі, Аргенціну, Аўстралію.

      З надыходам вясны пагроза галоднай смерці павялічвалася, і, бадай, гэтая акалічнасць не ў апошнюю чаргу паспрыяла таму, што на мітынг пад Моталем, у зялёным гайку, сабраліся некалькі соцень тутэйшых.

      – Таварышы! – звярнуўся да іх Пятро Мінюк. – Жніво галоднай смерці ўзрастае. Спажылі насенне, бульбу, звялі жывёліну… Многія, з дазволу сказаць, харчуюцца драўлянай карой, адыходамі. Жабруюць. І застануцца палі незасеянымі, а там будзе яшчэ большы недарод – паўсюдны голад, масавае выміранне. Хто віноўнік усёй гэтай злыбеды – усё большай нястачы і голаду?

      Натоўп ажыў, пачуліся воклічы:

      – Паны і абшарнікі!

      – Фашыстоўскі ўрад…

      – Бяспраўе і здзекі…

      – Няма змогі з-за падаткаў!

      – Таварышы, дзе выйсце?..

      – А яно ў нашай супольнай барацьбе, у тым, каб паказаць панам, што мы таксама людзі і што нам не канешне жыць тут на правах рольнічага быдла.

      Да локця Барыса дакрануўся Сцяпан Кузюр, танклявы, энергічны ў рухах:

      – Спадар Барыс, зусім не выключана, што за намі сочыць не адна пара вачэй шпегаў. Таму рэзалюцыю мітынгу, якую вы падрыхтавалі, няхай зачытае нехта іншы. Як вы лічыце, магу я гэта зрабіць?..

      – Меціш у героі, Сцяпане?

      – Ды не-е! – пачырванеў Кузюр.

      – Я чалавек не горды! – і Барыс перадаў камсамольцу сагнуты ў чатыры столкі ліст.

      У лютым 1928 года пачаўся доўгі – ён закончыўся ажно ў маі – судовы працэс, узбуджаны дыктатарскім рэжымам Юзафа Пілсудскага супроць 56 дзеячаў патрыятычнага і пракамуністычнага руху, пераважна актыву Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. Патрапіла на кручок дэфензівы і мотальская спулка. Яшчэ летась арыштавалі Пятра Мінюка, а неўзабаве і ягонага брата Васіля. Далей пры вобыску ў доме Мікалая Мінюка, аддаленага родзіча тых Мінюкоў, знайшлі паказальныя лісты і шыфраграмы, якія вывелі следчых на сакратара камсамольскай ячэйкі Сцяпана Кузюра.

      У абвінаваўчым акце, складзеным пракурорам Драгічынскага павета, значылася:

      Мінюка арыштавалі ў чэрвені 1927 года. Ён прызнаўся, што быў сябрам камуністычнай арганізацыі, у якую яго ўцягнулі Кузюр Сцяпан і Рамановіч Барыс (псеўданім Пісарчук). Іх ячэйка падпарадкоўвалася падрайкаму ў Крывіцах, а калі Мінюк быў у войску, райкам перабазіраваўся ў Моталь. Мінюк заявіў, што пасля службы «адышоў ад палітыкі». Рамановіч Барыс на допыце не прызнаўся, што належаў да партыі.

      Мінюк Мікалай Фёдаравіч, 23 гады, і Рамановіч Барыс Пятровіч, 23 гады, за прыналежнасць да КПЗБ абвінавачваюцца па арт. 102 ч. 1 КК і на аснове артыкулаў 208 і 523 КПК. Гэту справу належыць разглядзець у Пінскім акруговым судзе.

      На шчасце, Рамановічу не давялося доўга нудзіцца як арыштанту. Дапамог выпадак. Калі ён сядзеў у Пінску ў казённым памяшканні перад дзвярыма следчага і чакаў сваёй чаргі на допыт, у пакой зайшла пані, як потым высветлілася, жонка следчага. Выхаваны ў лепшых традыцыях былога, паламанага ўшчэнт

Скачать книгу