Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 72

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка

Скачать книгу

рознымі салдацкімі прыпасамі і кулямётамі размясцілася на прывал за Моталем, а астатнія былі размеркаваны па вуліцах мястэчка, адна спынілася акурат насупраць сядзібы Пісарчукоў. Дзед Пятро як можна лагодней павітаўся з гасцямі; сюды выйшлі і цікаўны сусед Абко і іншыя суседзі. Абко, трохі пераігрываючы самога сябе ў шчырых інтанацыях, прадэкламаваў:

      – Дарагія таварышы, слаўныя чырвонаармейцы, дзякуй вам, што вызвалілі нас ад польскага ярма!

      Яму адказаў салдат, які распрагаў коней:

      – Ад ярма вызвалілі, а хамут надзенем!

      Яго таварышы зарагаталі, аднак жарт атрымаўся акурат як тыя цукеркі з сакрэтам, якія любіла Маня, у ім было штось нечаканае для большасці жыхароў Моталя.

      Абко сумеўся і крутнуў галавой на сухаватай шыі ўлева-ўправа, нібы ўнікаючы таго дакляраванага хамута.

      – Хведар, няйначай, будуць праблемы, – сказаў ён другому – Бушкевічу Хведару, ціхмянаму і вытрыманаму на характар суседу.

      – Пажывём – пабачым…

      – Э-во-ой! А хлопцы ж якія! – уварвалася ў гурт мужчын бойкая маладзіца Германка. – Ці надоўга да нас?.. Го! А мо ажэнім каторага?

      – Калі толькі сёння вяселле, то мы згодныя!

      – Пашукаем нявестаў… Скажыце, а як у вас людзі жывуць?

      Салдаты адказвалі ў тым жа тоне, памагаючы адзін аднаму:

      – Добра!

      – Бо нічога не маюць…

      – А калі нічога няма – няма і клопатаў!

      – То, можа, тут, за панамі, жыццё было лепшае, га? – спытаў азадачана той жа Абко.

      – Там лепей, дзядзька, дзе нас няма!

      Калі гамана трохі страціла сваю вастрыню, дзед Пятро і бабуля Аксіння павялі салдатаў, як сыноў сваіх, у хату. І Маня, гордая такімі гасцямі, суправаджала, разглядаючы кожнага з іх, палівала на рукі, калі яны мыліся, дапамагала маці і бабулі накрываць стол.

      Чырвонаармейцы дружна ўпляталі ежу, смажанае сала з бульбай і агуркамі, тварог са смятанай і, уважаючы на шчодрую пачостку, хвалілі гаспадароў:

      – О, у вас тут малая Амерыка: каўбасы, залітыя шмальцам, шынка вэнджаная!..

      – А яшчэ і мёд!

      – А што, у калгасах у вас гэтага няма? – пацікавіўся дзед Пятро.

      – У калгасах няма, а такія моцныя сяляне перавяліся.

      І тут прыгадаўся Пятру Пісарчуку расказ Ладзі Палто, які колькі гадоў назад пабываў у камуністычным свеце, вярнуўся і быў рады лушпіне.

      – Я не буду вас уводзіць у зман, – сказаў гаспадар. – Што маю – не хаваю. Але і ў нас не ўсе сем’і так заможна жывуць.

      Салдаты заўважылі чорную хустку на галаве ў нявесткі Пятра – Ганны. У аздобе гэтай хусткі асаблівай бледнасцю вызначаўся яе твар, схуднелы, але ўсё яшчэ прыгожы. Хтось з гасцей спытаў, ці не хворая яна.

      – І так, і не, – быў адказ Ганны.

      Нябога, яна пры гэтым усміхнулася, бадай, аднымі вуснамі:

      – Хворая

Скачать книгу