Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 75

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка

Скачать книгу

з апавядання Палто нікога з прысутных не радавала, у кожным яна забівала надзею на аб’ектыўнае следства і справядлівы прысуд. Настрой пачаў западаць, і тут крамяны і чырванатвары вязень па прозвішчы Ляш пераключыў размову на іншае.

      – Бачыш, – сказаў ён, паказваючы на хатулёк Палто, – пры арышце табе хоць дазволілі хлеба з сабой узяць. Мусіць, іншыя міліцыянты былі! А мяне гэты пярэварацень Райкевіч, маць яго, не тут будзь сказана, узяў на вуліцы, як дурня. І куды яго сумленне дзелася? Каня не даў распрэгчы, а я па дровы ездзіў, у хату не даў зайсці, з дзецьмі, з жонкай развітацца. Не даў, злыдзень, глынуць чаго якога, бо я ж не з гасцей прыехаў, а з лесу. Нічога з сабою не ўзяў… «Ты арыштаваны, кажа, і не спрабуй уцячы, а то я пры зброі». Гад ён! Як выслужвацца пачаў!

      – То чаму ж яму і не выслужвацца? – разважліва падаў Баяба. – Колькі гадоў ён гэту ўладу чакаў. Ад чакання мо сэрца высахла.

      – Дзіва што! А добры быў чалавек. Мёду не шкадаваў нікому, – падтрымаў гутарку нехта з глыбіні камеры.

      – Улада псуе чалавека…

      – У такім разе, пане Ляш, трэба лічыць, што і ты сапсуты ўладай, – заявіў Баяба. – Xіба не? Працаваў жа солтысам у Асаўніцы, збіраў даніну, уціскаў людзей… Не, скажаш?

      – Не! – рашуча адрэзаў Ляш. – Гэта каго я прыціснуў? Га? Можа, скажаш, пане дабрадзей?.. Ды не, не маеш досведу? А-а… Тады скажы, у чым мая віна перад сінодам камуністаў, калі людзі са свайго асяродку вылучылі мяне солтысам?

      – Віны няма, а кара ёсць, – ціха ўставіў сваё меркаванне Ладзя Палто. – Гэтак амаль у кожным выпадку жыцця. Вунь мотальскага солтыса Кузюра нізавошта забілі. Ніякай шкоды людзям ён не зрабіў.

      – Ходзіць пагалоска, што Кузюра забіў Паўлючок – Пісарчукоў сын, – прагучаў ужо знаёмы голас з цемры.

      – Наплюй ты, Макар! – горача запярэчыў яму Баяба. – Пісарчукоў сын Паўлюк мне сваяком даводзіцца, і я гатоў галавой налажыць, што гэта не так. – І дадаў, памаўчаўшы: – Правакацыя! Мяркую, тайна смерці Кузюра ў тым, што ён багата ведаў пра некаторых мясцовых хаўруснікаў новай улады. Ён ведаў, бадай, хто рабаваў панскі палац у Моладаве і хто рэквізаваў золата ў багатых яўрэяў у Моталі – уцекачоў з Польшчы. Ён кантактаваў практычна з усімі. Усе шукалі ў яго ласкі, спагады. Таму, калі з першага разу, пад тую чырвоную замець, не ўдалося выслаць солтыса Кузюра на Сібір і ён вярнуўся з Пінска, ягоны лёс, бадай, быў прадвырашаны. Цяпер няхай пухам яму зямля будзе!

      На гэтакай сумнай ноце і завяршылі няспешную ды прымхлівую гутарку. Уладкаваліся спаць – хто дзе, на тапчане ці ў кутку на падлозе. Супакоіліся пасля некалькіх мацюкоў, якімі той-сёй спрабаваў аблегчыць душу. Здаецца, усе спалі, толькі солтыс Ляш яшчэ пэўны час варочаўся. І бядак Палто, праз сон няйначай, чуў скрыгат Ляшавых зубоў. У чалавека, відаць, ляжала злосць на сэрцы, і не мог ён дараваць злыдню Райкевічу тое, што пры арышце абышоўся з ім гэтак жорстка, не па-людску, пазбавіўшы яго і развітання з сям’ёй, і кавалка хлеба.

      Праспявалі местачковыя

Скачать книгу