.
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу - страница 22
Але не. Распісаўся. Залачоным пяром пана Н.
Хлопец кінуўся да свайго, цяпер ужо законнага апекуна на шыю. А няшчасны ягоны бацька, малады ж яшчэ зусім чалавек, расчулена і нават ці не з замілаваннем паглядаючы на важнага госця, адчуваючы, што ніколі ў яго не будзе ні такіх разумных вачэй, ні такіх залачоных акуляраў, ні вось гэткае грэблівае ўсмешкі, і насовачкі надушанае, якую той усё трымае ля носа, таксама ніколі не будзе, раптам загаварыў, таропка, нават похапкам, спяшаючы давесці тое, што ўжо ніколі нікому не давядзе: – Хай едзе… Аблюбаваў ты майго хлапца, дык хай едзе… Горай не будзе. Унё, мой бацька, ягоны дзед значыць… расказваў, што ў вас там чысто… парадак… Яго малога з маткаю, сілаю, мо й твой дзед, з сабакамі да вас загналі… А во мо што пажыў там у вас, памучыўся, дык чалавекам стаў… Хоць і хварэў, а жыццё, як песню, пражыў. А я што… Гнюсь, а не чалавек. Здрабнела мая душа, ссохлася… Хай едзе. Мо, як дзед, чалавекам стане…
А сын са сваім новым апекуном былі ўжо на двары, і пан Н. грэбліва адклаў ад носа, схаваў у кішэню надушаную хусцінку.
Над сцішанаю вёскай весела паміргвалі буйныя жнівеньскія зоркі.
Назаўтра ўвечары, пакінуўшы мясцовым гандлярам сваю краму на колах, яны ад’язджалі. І ў расчыненае вакно машыны ляцелі наўздагон з толькі адбудаванага Дома культуры хораша з’яднаныя ў хор моцныя жаночыя галасы:
Дробнадрабніца,
Дробнадрабніца,
Дробны дождж ідзе.
Сабралася бедна галота
Мёд, гарэлку п’е.
П’ем мы гарэлку,
П’ем мы вішнёўку,
Будзем піць віно…
Пан Н. непатрэбную яму цяпер тутэйшую гаворку, тутэйшыя песні зусім не ўспрымаў, думаў пра сваё. Хлопчык у майцы з Мікі Маўсам скурчыўся на заднім сядзенні і задрамаў. Ён шчасліва ўсміхаўся, ён мроіў сваім новым жыццём, якому зайздросцілі ўсе вясковыя хлопцы…
Кінатэатр «Кастрычнік»
Містыка сцюдзёных дзевяностых
Зіма была ранняй і да безвыходнасці лютай. Маглі б, вядома, пра гэта здагадацца, падумаць загадзя: рабінаю ж ад канца лета зырчэлі ўсе лясы і нават паркі. Але дзе ўжо памятаць пра народныя прыкметы, калі і на мову забыліся.
А холад, як і голад, накатваецца раптоўна, паралізуе ўсе пачуцці і думкі. З восені