Сакрамэнта. Галіна (Галіна Багданава)

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сакрамэнта - Галіна (Галіна Багданава) страница 19

Сакрамэнта - Галіна (Галіна Багданава) Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

і ён, Зеўс, апярэдзіў Афрадыту, ператварыў Каллісту ў Вялікую Мядзведзіцу і забраў да сябе на неба. У ейнай калысцы я і люляюся зараз, іграю на белым раялі нешта падобнае на фугі Баха. А каб каханай не было адзінока, Зеўс утварыў яшчэ адно сузор’е – любімы сабачка Калліста стаўся Малою Мядзведзіцай.

      Акорд, узыходжанне ў глыбіню. Аксамітны ўздых. Паўза. Цішыня. Кажуць, што ў сапраўдных музыкантаў паўза гучыць больш шматзначна, чым сама мелодыя. Бо гэта тое самае імгненне, калі не кампазітар, а кожны з нас выплёсквае свае пачуцці. Душа адкрываецца свету і спявае, шэпча нешта зусім патаемнае…

      А цяпер я буду іграць Моцарта. Вось гэты ягоны «Менуэт». Строгі, стройны, гарманічны. Нічога ні прыбраць, ні дадаць. Яго танцавалі дамы ў крыналінах (шырокія такія спадніцы) і мужчыны ў парыках і пантофлях на высокіх абцасах са спражкамі. Я бачыла ў адным музеі такую фарфоравую статуэтку. Сугуччы рознай вышыні, глыбіні… Сонечнае зацменне. Паклон. І зноў светлая мелодыя вяртання. Пошук і пошум гармоніі.

      Адсюль, з вышыні, я магу разгледзець не толькі палярную зорку і Малую Мядзведзіцу, але і яшчэ некалькі жывых Сузор’яў. Вось ляціць конь натхнення, легкакрылы Пегас. Ягонае з’яўленне на небе звязана яшчэ з адным старажытнагрэчаскім міфам. Яснеюць, ператвараюцца ў мужнага, грубаватага эфіёпскага цара ў падобным на чалму галаўным ўборы зоркі сузор’я Цэфея. Вось і ягоная жонка Кассіяпея. Сядзіць на троне, і ніяк не можа сама на сябе налюбавацца. Не можа нацешыцца сваёй прыгажосцю, яна проста закаханая ў самую сябе. І яе зусім не турбуе, што тут, у зорным небе зусім непадалёк пакутуе, прыкутая ланцугамі да скалы любая дачка Цэфея Андрамеда, якую прынёс у ахвяру страшнаму Кіту ўласны бацька. Каб не Персей, які трымае ў руцэ галаву гаргоны Мядузы.

      Музыка ажывіла героеў, і тут, у глыбіні Сусвету, я, назіраючы за Кассіяпеяй і эфіёпскім царом Цэфеем, які літаральна сцелецца перад ёю, убачыла, як можа разбэсціць жанчыну залішняя ўвага закаханага ў яе мужчыны. У нейкае імгненне Кассіяпея, як і кожная, разбэшчаная закаханым мужчынам жанчына, пачала прагнуць, каб не толькі муж, але і ўсе, хто побач, і, галоўнае, жанчыны, прызналі яе за лепшую, за найпрыгажэйшую. І яна пачала выхваляцца перад усімі, нават перад жыхаркамі мора – нерэідамі. Іх гэта абразіла, і яны кінуліся па абарону да Пасейдона. Той умеў помсціць. Наслаў на берагі Эфіёпіі страшнага Кіта. Кіт мог знішчыць усё жывое. Але аракул параіў Цэфею адкупіцца ад пасланай Пасейдонам пачвары, аддаць на спажыву Кіту ўласную дачку, ягоную любую Андрамеду.

      Кассіяпея цешылася ў палацы. А прыкутая да скалы юная Андрамеда з жахам чакала, калі ж з глыбіні вынырне пачварны Кіт і праглыне яе. Каб не Персей, загінула б, так і не спазнаўшы кахання, шчасця, якое скраў у яе ўласны бацька…

      Персей быў героем. Ён лётаў па свеце і здзяйсняў подзвігі. Нарэшце, на самым краі света, ён натрапіў на востраў, дзе жылі тры жанчыныпачвары – гаргоны, у якіх замест валасоў быў клубок

Скачать книгу