Сакрамэнта. Галіна (Галіна Багданава)

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сакрамэнта - Галіна (Галіна Багданава) страница 18

Сакрамэнта - Галіна (Галіна Багданава) Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

Мары. Але спачатку я ўпарадкую сваю Беларусь.

      – Добра. Тады я дапамагу табе. Я зраблю так, каб усе, хто жыве на Беларусі, заўжды памяталі пра цябе, заўжды бачылі цябе… За тое, што ты першым пачаў абжываць Космас, ты штоноч будзеш з’яўляцца на небе, такім, якім ты сам намаляваў сябе ў зорным небе…

* * *

      …У чаканні зорападу мы ўглядаліся ў глыбіню аксамітнага жнівеньскага неба. Зорка міргнула і, чыркнуўшы, як запалка, блакітным агнём, імкліва скацілася за далягляд. Млечны шлях стаўся сівабародым старым.

      – Глядзіце, глядзіце, на небе наш Драздовіч! Памятаеце, ён, прадчуваючы жахі другой сусветнай вайны, намаляваў сябе на фоне космасу. З крохкаю блакітна-зялёнаю нашай планетай у руцэ. Ляціць сярод зорак, планет, у бясконцасць і растае ў аксамітнай бездані…

      – Бачу. Бачу…

      – Памятаеце, я вам расказвала пра рускага паэта Максіміліяна Валошына, які лепшыя свае творы напісаў у Кактэбелі, там, дзе чорныя скалы КараДага ўтвараюць ягоны, менавіта ягоны непаўторны профіль. Ён назаўжды застаўся ля мора. А наш Язэп Драздовіч у небе, у ім самім абжытым космасе. Я ведала, што калі-небудзь мы знойдзем яго сярод зорак, мы ўбачым яго… І вось мы ўбачылі…

      Музыка сузор’яў

      Фантастычны эцюд з будучыні

      У кожнай жанчыны мусіць быць таямніца. Вось я, напрыклад, люблю глядзець на зоркі, жнівеньскія ці вераснёўскія, зыркія, ясныя, як крынічнай вадой, прамытыя сцюдзёным, ужо начным паветрам. Я выязджаю куды за горад, закідваю галаву і… зоркі літаральна накотваюцца на мяне, колкія, імглістыя, вабныя. А я міжволі шукаю Вялікую Мядзведзіцу. З яе лягчэй за ўсё пачынаць падарожжа па сузор’ях. І гэтым разам я ўгледзела яе, прыпала паглядам, душою і спынілася, тут, у мяккай аксамітнай зорнай калысцы, спынілася, бо, мне падалося, хтосьці закалыхвае мяне, спавівае туманамі, так, што голаў вядзе… І аднекуль з вышыні, з аксамітнае глыбіні Сусвету гучыць з маленства знаёмая бабуліна, маміна калыханка…

      Люлі, люлі, люлі,

      Дзеткі ўсе паснулі,

      Толькі Галечка не спіць,

      Ўсё на зорачкі глядзіць…

      І я разумею, што, я ўжо не на зямлі, ляжу, спавітая, захутаная туманамі і люляюся ў калысцы, нябесным карцы Вялікай Мядзведзіцы. І ведаю, як я туды трапіла – мае бацькі паслалі мяне туды на канікулы. За тое, што сёлета я навучылася іграць на раялі любімы прабабулін «Вальс» Шапэна, яны прапанавалі мне самой выбраць летняе падарожжа. Я магла здзейсніць новамодную вандроўку ў часе, злётаць да маёй прабабулі і сыграць ёй Шапэна. А мне за хацелася ў зорнае неба, у калыску Вялікай Мядзведзіцы. І вось я люляюся ў ёй, дзіўлюся на зоркі і засынаю пад бабуліну, маміну калыханку…

      Але я адчуваю, чую, што ўва мне пачынае пульсаваць, гучаць, ува мне гучыць іншая музыка… І дзеля яе, гэтай музыкі, рамантычнай, узнёслай, з туману выплывае, матэрыялізуецца белы раяль. І я праз сон, у сне іграю. Спачатку гэтую рамантычную, узнёслую музыку старажытнага кампазітара Шапэна. А потым нешта сваё.

      Мае рукі, можа

Скачать книгу