Сакрамэнта. Галіна (Галіна Багданава)

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сакрамэнта - Галіна (Галіна Багданава) страница 13

Сакрамэнта - Галіна (Галіна Багданава) Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

звышдасканалай, жывой, але толькі пасудзінай для Радэнавых пачуццяў, думак, ідэй. Нават, калі ён забраў голас у яе цела, яна пакінула за сабой права мець свае думкі, пачуцці. Свой лёс. Яна спрабавала гаварыць з Радэнам праз свае творы. Але не ведала, што ён, як большасць мужчын, не бачыць і не чуе, што гаворыць, што прагне сказаць жанчына.

      Як добра, што ад той Вакханкі застаўся ўсяго гэты аскепак, востры, акрываўлены, але бяздушны, безгалосы. Нямы…

      Лепш аглухнуць ад цішыні, чым ад адчаю. Дзе там той прыемны мужчынскі голас з арэхавым «r»? Я пайду на яго, на гэты голас. Босая, па брукаванцы. А раптам гэта Радэн?

      Белая ружа Гаўдзі

      Дзень у прасторы генія

      Навязлівая ідэя – гэта міраж. Міраж у пустыні будзённасці.

      Маім міражом, маёю навязліваю ідэяй быў барселонскі дом без кутоў іспанскага дойлідалетуценніка Антоніа Гаўдзі. Неўтаймоўнага фантазёра, шукальніка шчасця, генія ці вар’ята Гаўдзі.

      І вось нарэшце, зусім нядаўна, у адным з альбомаў я натрапіла на фотаздымак, які ўжо і не верыла, што калі-небудзь убачу. На ім быў адзняты пакой у тым самым дзіўным бяскутнім доме. Фотаздымак не вельмі выразны, чорнабелы, крыху як бы размыты. Я не столькі бачыла, колькі адчувала. Як у імклівай, чарадзейнай плыні не то вады, не то паветра – хвалямі, хвалямі набягае, накочваецца і ўтварае жывую, пульсуючую, здаецца, нават на дотык рэальную, падобную да лёгкага вэлюму, тканку. І фіранкі, там, на вокнах, бязважкія, празрыстыя фіранкі раставалі ў гэтым няўлоўным эфіры.

      Я доўга ўглядалася ў жаданы, светлы міраж. Углядалася, пакуль сама не растала ў ім. І тады там, за рамкаю фотаздымка, ля акна, я раптам ясна, зусім дакладна разгледзела выпісаную святлом далікатную, стромкую жаночую постаць… і я… злілася з ёю. І адчула лёгкі, мяккі водар парфумы, з ледзь улоўным салодкім бэзавым прысмакам. Пачула нязвыклы, мерны шум за вокнамі. Гэтая выпісаная святлом жаночая постаць, гэты сілуэт, гэты лёгкі цень быў мне якраз па памеры. І хоць цяпер пад даўгою, даўняга крою зеленаватаю сукенкай талію і грудзі мне сціскаў гарсэт, я адчула… Упершыню за ўсё жыццё я адчула сябе абсалютна вольнаю. Мая душа дыхала на поўныя грудзі. Яна сціналася ў прадчуванні нечага незвычайнага, незямнога і гатовая была прыняць у сябе, удыхнуць самыя розныя дзівосы і цуды.

      Я стаяла ля акна. А ён (з таго боку фотаздымка, пакуль не зайшла сюды, я яго не магла ўгледзець, заўважыць, а цяпер ясна бачыла) – ён сядзеў, адвярнуўшыся ад акна, ён сядзеў насупраць мяне, у фатэлі, падцягнуты, усхваляваны, з шыкоўнаю капною цёмных валасоў, у строгім касцюме, белай сарочцы, з аксамітным матылёчкам-гальштукам.

      – Дык Вы прыйдзеце? – яшчэ не словамі, рэхам, як бы ў працяг перарванай гаворкі спытаўся ён і, баючыся, імкліва апярэджваючы маё «не», прыўзняўся, зазірнуў у самыя вочы. І ўсё паплыло. Я растала. Як калісьці даўно-даўно (у юнацтве ў мяне было ўжо такое, але не з ім). І вось цяпер я растала ў ягоным паглядзе. Ён хваляваўся: – Я Вас

Скачать книгу