Сакрамэнта. Галіна (Галіна Багданава)

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сакрамэнта - Галіна (Галіна Багданава) страница 9

Сакрамэнта - Галіна (Галіна Багданава) Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

маленькая дзяўчынка сядзела ля іх, на самым краі і быццам не заўважала, што мора падступаецца ўсё бліжэй і бліжэй. Прыклаўшы да вуха ракавінку, яна слухала музыку вечнасці і нічога, нікога яна не баялася. Ёй не было страшна, бо яна, шчаслівая, несла ў сабе дотык ягоных чуйных, лёгкіх, уладарных далоняў. Яна створана была… Не, не з пяску, а з гэтых дотыкаў…

      Богу роўным здаецца мне той,

      Хто зараз так блізка стаіць ля цябе,

      Хто чуе твой голас.

      І смех. Каб я была побач з табою,

      Знямела б…

      Гэтыя радкі Сапфо перажылі больш за два з паловаю тысячагоддзі. І ўсе гэтыя гады яны немым плачам пульсуюць у душах тых, хто спазнаў таямніцу з таямніц зямнога быцця, у каго хоць раз у жыцці стала сілы разгарнуць свае крылы і ўзляцець… Скрозь аблокі, да сонца, і паглядам, дотыкам расчуленай душы запаліць у касмічнай глыбіні новую, сваю зорку. Без гэтага не можа быць Вечнасці. Без гэтага нашае жыццё не мае ніякага сэнсу…

      Загадка Леанарда

      Дыялог праз люстэрка

      – І бачу я: дрэвы і кусты вялікіх лясоў пераўтворацца ў попел… Дрэвы і кусты вялікіх лясоў ператворацца ў попел…

      Колькі разоў трэба паўтарыць гэтую загадку, каб нарэшце наяве ўбачыць: дрэвы – гэта дровы. Дрэвыдровы… Пабеларуску ўсяго адна літара. Леанарда ад гэтае слоўнае фантасмагоніі прыйшоў бы ў захапленне і абавязкова вывучыў беларускую мову. Мову, у якой ёсць гэткі просты таемны код да разгадкі. Ён абавязкова вывучыў бы беларускую мову, якая па меладычнасці не саступае яго роднай італьянскай.

      Дрэвы-дровы… Адна літара і вялікае, глабальнае, касмічнае (ахопленыя полымем дрэвы так убачыш хіба што з касмічнай вышыні) ператвараецца ў малое, мізэрнае – у попел, які можна ўзяць на далонь, дзьмухнуць – і ён разляціцца, ператворыцца ў нішто.

      Хтосьці, назіраючы за пульсуючымі, мігатлівымі вугельчыкамі ў печы, бачыць у аксамітным паўзмроку яе ўлоння зорнае неба, космас. А нехта, гледзячы туды, як Леанарда, усведамляе, што там, у печы, дагарае лес, дрэвы, кусты вялікіх лясоў… Дрэвыдровы. Усяго адна літара… І глабальнае пераўтварэнне.

      …З гэтымі думкамі я падыйшла да люстэрка. Яшчэ мокрыя ад дажджу мае валасы цяпер кучаравіліся яшчэ мацней, чым зранку. Цяпер зразумела, чаму сёння адзін з вучняў, калі я паказвала «Мону Лізу», спытаў: «А Вам ніхто не казаў, што Вы да шаленства падобная на Мону Лізу, на Джаконду?»

      «Не… Вы будзеце першы,» – разгубіўся я. І гэтая разгубленасць дасюль рэхам стыне ў маіх вачах…

      А што, калі гэтыя мае кучарашкі прымацаваць як бараду. Вось так… Вадаспадам…

      У паўзмроку з залюстроўя на мяне раптам зірнула ўжо не Джаконда, на мяне зірнуў сам Леанарда. Не разгубленасць, ніякаватасць, а лёгкая іронія іскрылася ў ягоных зрэнках. Чыста мужчынскі рацыяналізм і скепсіс… Розум аналізуе. Душа сінтэзуе. Вобраз нараджаецца не ў галаве, у сэрцы. І душа пераўтварае яго ў рэальнасць, акрыляе яго…

      Якія

Скачать книгу