Сакрамэнта. Галіна (Галіна Багданава)

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сакрамэнта - Галіна (Галіна Багданава) страница 8

Сакрамэнта - Галіна (Галіна Багданава) Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

лясным пахам.

      Яна сядзела, Яе рука ляжала на мармуровых прыступках, а Яго не было. Яго не магло быць побач, бо ён быў заняты сваімі справамі. Ён толькі ўваходзіў у жыццё, толькі пачынаў спазнаваць вяршыні радасці і глыбіні смутку… І ёй на ноч заставаліся толькі вось гэтыя, цёплыя яшчэ прыступкі і востры, зеленаваты сонечны прамень, што патанаў у мяккім бурштыне.

      Цяпер, калі прыходзіў вечар, ноч, Яна, вядомая, прызнаная ўсімі Паэтка, не брала ў рукі арфу, не ішла да тых, хто хацеў Яе слухаць. Толькі з гадамі Яна зразумела: галоўнае ў жыцці не тое, каб цябе слухалі, а тое, каб цябе чулі, каб хоць хто-небудзь, уражаны, зірнуў табе ў вочы і ў цябе самой стала сілы адказаць на той пагляд так, каб недзе высокавысока, у цёмнай нябеснай бездані, каб ад аднаго гэтага пагляду ў цёмнай нябеснай бездані нарадзілася новая зорка. Хаця б вунь там. Вунь на тым краёчку цёплага летняга неба. Там яшчэ было месца для гэтае, нікому не вядомае, толькі Яе і Ягонае, толькі для іхняй маленькай, а можа, самай вялікай, самай яркай у Сусвеце зоркі…

      Мора ціха шаптала, люляла начны спакой і гэтую іхнюю, яшчэ не народжаную зорку.

      Дзіўна, толькі цяпер, калі дзеці падраслі, калі Яна нарэшце выканала прызначаную кожнай жанчыне зямную місію, калі Ейныя вершы птушкамі разляталіся па ўсёй Грэцыі, Яна востра, як ніколі, востра адчула, што нешта яшчэ не спраўдзіла, нешта вельмі важнае яна яшчэ не здзейсніла на гэтай Зямлі… Ёсць Нехта, хто можа пачуць, хто можа зразумець Яе, і Яна яшчэ не сказала, не выказала светлай радасці, шчасця свайго проста ад таго, што Ён нарадзіўся, што Ён прыйшоў на гэтую Зямлю і нават ашчаслівіў Яе сваёй сустрэчай, сваім паглядам, усмешкай, ціхім словам…

      Яна добра, Яна выдатна памятае, калі, як Ён упершыню зірнуў Ёй у вочы. З таго імгнення, з таго пагляду, калі робіцца цяжка, невыносна, калі хто-небудзь крыўдзіць Яе, Яна проста заплюшчвае вочы і згадвае той Ягоны пагляд, лёгкую ўсмешку, пасля якой для Яе раптам наноў ажылі ўсе колеры, гукі, пахі, і свет зноў, як у далёкім юнацтве, напоўніўся птушыным пошчакам, шэптам марскіх хваляў, мяккім водарам кветак…

      Жывая, пульсуючая, ахінутая туманамі сіне-зялёная Зямля-Гея нарадзіла свайго Урана, нарадзіла свой сонечны, звонкі Ранак і пакахала яго так, як ніхто ніколі ў свеце яшчэ не кахаў, бо не было яшчэ людзей, бо не было нікога і ніхто, апроч яе, не спазнаў дзіўнай слодычы кахання…

      Цяпер Ранак нараджаўся разам з сонцам, што выплывала зза мора. І хвалі расцякаліся пярловымі, блакітна-ружовымі водбліскамі, неслі гэтае святло, асцярожна, мякка перадаючы адна адной, яны неслі гэтае святло да берага, рассыпаліся ў вясёлкавых салёных пырсках і зноў вярталіся туды, дзе набіраў сілу Ранак, дзе мусіў спраўдзіцца новы дзень…

      Ён Яе не бачыў. Ён, заняты сваёй справай, не заўважаў Яе. А Яна, дарослая, сталая ўжо жанчына, як дзяўчынка, ледзь магла стрымаць, каб не выскачыла – сэрца, каб не кінулася ўніз, да мора – душу… Яна з усяе сілы абаперлася на мармур, і прыступка, на якой Яна сядзела, падалася, угнулася пад гэтым горкім, безнадзейным дотыкам

Скачать книгу