Сакрамэнта. Галіна (Галіна Багданава)

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сакрамэнта - Галіна (Галіна Багданава) страница 7

Сакрамэнта - Галіна (Галіна Багданава) Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

позірку. Мне падалося, што калі я не адвяду вачэй, то зменшу ягоную роспач. І хоць на імгненне зраблю яго шчаслівым. І мы ўзляцім, туды, да зораў. Я ўсхапілася, узяла і сціснула ягоную руку. Але ён зараз жа адвёў вочы, і я адчула… Я адчула, што ён… не, нават не сумеўся. Ён не ведае, што яму рабіць. Ён хоча вызваліцца ад маіх рук. Ад майго поціску. Ад майго цяпла. І маёй прахалоды.

      Больш я не прыходзіла да Тутмаса. І не бачыла, што ён там зрабіў. Мае партрэты нікому не патрэбныя. Мяне выселілі сюды выхоўваць дочак і будучага фараона Тутанхамона. У ягоным імені – знак жыцця, знак вечнага жыцця і знак сонца. Тутанхамон…

      …Дым і вада захлынулі яе і мае ўспаміны…»

      След Сапфо

      Калядная імпрэсія

      Мінуў той час, калі я варажыла. Цяпер мне хочацца самой тварыць цуды. Для тых, каго кахаю, для тых, каго люблю. Але кожны цуд, перш чым спраўдзіцца наяве, прагне спраўдзіцца ў сне. І зноў я хвалююся ў чаканні каляднае ночы, неспазнаных мрояў, якія могуць стацца явай, жаданым святлом, маім паратункам.

      …А ён, як заўжды, стомлены, самаўпэўнены, нахабны, сядзіць перада мною, курыць і сам сабе ўсміхаецца.

      – Ну, і што табе прывезці з Грэцыі? – пытаецца ён як бы між іншым, нават не зірнуўшы мне ў вочы, і я, шчэ не ведаючы, якую пастку, якую салодкую атруту сама сабе рыхтую, паспрабавала адказаць яму ў тон, таксама самаўпэўнена і нахабна, але збілася, расхвалявался, уздыхнула.

      – След Сапфо. Калі будзе, прывязі яе след. Ты ж бачыш, што без кахання, як без святла, я гіну, растаю, бы соль у вадзе.

      – Ну, тут я табе нічым не магу дапамагчы, – ён робіцца раздражнёным, нервуецца. – Сама сабе нешта навыдумляеш, а потым я яшчэ і вінаваты.

      – Мне хочацца, каб мяне…каб хоць хто-небудзь мяне разумеў, ці хаця б спрабаваў зразумець…

      Я гаварыла, гаварыла яшчэ, але мае словы, бяссільныя, пустым рэхам біліся ў глухія, шэрыя сцены і не знаходзілі, яны ніяк не маглі знайсці выйсця. Мяне ўжо ніхто не слухаў. Мяне не жадалі не толькі чуць, а і проста слухаць. Мой голас звінеў, як надакучлівая муха, і бязвольна ападаў, ападаў у сон, у мой новы сон, дзе я ішла, бегла ўздоўж той самай бясконцай шэрай сцяны і наперадзе ў мяне было не святло, а такая ж самая шэрая сцяна, якая ўсё аддалялася, аддалялася, пасоўвалася то ў адзін, то ў другі бок, утвараючы нешта накшталт бясконцага лабірынту. А за паваротам ізноў ён.

      – Паліна, ты не паверыш, але гэтыя грэкі на сваёй туріндустрыі з глузду з’ехалі. Яны сапраўды прадаюць як сувеніры бурштынавыя вочы сваіх архаічных кораў, гэтых каменных дзяўчат, што служылі Афіне, і сляды, так-так, яны там прадаюць сляды Сапфо.

      Ён ізноў сядзеў насупраць мяне, закінуўшы нага на нагу і курыў. Адпачнуўшы, загарэлы, крыху ўзбуджаны, але лагодны. Ён пацяплеў, бо выпіў кілішак прывезенага з Грэцыі мне ў падарунак густога чырвонага віна, і цяпер адчуваў сябе гаспадаром майго лёсу. І гаварыў ён няспешна, пускаючы дым, смакуючы

Скачать книгу