Сакрамэнта. Галіна (Галіна Багданава)

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сакрамэнта - Галіна (Галіна Багданава) страница 20

Сакрамэнта - Галіна (Галіна Багданава) Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

галота п’е!

(З нашае любімае песні)

      Два племені, два народы ніхто не памятаў ужо, колькі стагоддзяў жылі непадалёк адзін ад аднаго. Адзін скрозь вякі мацаваў, гартаваў свой Дух, і яго назвалі Народам Моцнага Духу. Другі, надта й не дбаючы, ад прыроды быў надзелены Вялікаю Душой, і яго нараклі Народам Вялікае Душы.

      Дух першага праз пэўную колькасць гадоў зрабіўся настолькі моцным, што яго час ад часу даводзілася выпускаць. І тое, што ўсе суседзі рабілі саромеючыся і пераважна ў прыбіральні, Людзі Моцнага Духу дазвалялі сабе рабіць пры ўсіх, дзеля чаго нават вынайшлі крэслы і зэдлікі з дзіркамі (мы купляем падобныя нашым малым хадзіць на гаршчок). Што ж датычыць Велічы Душы другога народа, то яна паступова (падкрэсліваю, сама па сабе) дасягнула гэткіх памераў, што народу пачало здавацца, ён не здолее ўтрымаць яе самастойна, і пачаў ён гарнуцца то да суседзяў з Душою Больш Разняволенай, то да суседзяў з Душою Больш Шырокаю…

      І толькі лепшыя з лепшых Вялікадушныя падарожнічалі далей, цікавіліся, што ж робіцца ў іншых народаў, у тым ліку і ў Народа Моцнага Духам. А там ужо вынайшлі машыну для друкавання кніжак, і адзін Чалавек Вялікае Душы хутка засвоіў гэтае майстэрства. Не дзеля ўласнае славы і прыбытку, а адзінае дзеля прасвятлення, ачышчэння ды ўмацавання напраўду Вялікае Душы свайго народа, дзеля таго, каб спраўдзіўся наканаваны яму Богам зорны лёс.

      Ды толькі пэўна Вялікая Душа даецца не дзеля вялікіх ведаў, а дзеля вялікага болю. Гэты боль скрозь усе гістарычныя ды асабістыя несправядлівасці, скрозь войны, хваробы, што жорсткімі хвалямі безвыходнасці праносіліся, руйнавалі і так не надта шчодрую зямлю, дзе жыў, нікога не крыўдзячы, працуючы да сёмага поту і спяваючы тужлівыя, светлыя свае песні Народ Вялікае Душы, гэты боль паглынаў, глушыў усё і найперш жаданне нешта спазнаваць, перайначваць у гэтым ці тое Богам, ці тое Д’яблам падораным жыцці. Народ Вялікае Душы гарнуўся паранейшаму то да суседзяў справа, то да суседзяў злева, вучыўся гаварыць на іхніх мовах, спяваць іхнія песні, ды што там, шчодра адорваў суседзяў мастакамі, паэтамі, музыкамі, акцёрамі, а яшчэ, глушачы свой лёсам наканаваны вялікі боль, шмат піў і маліўся. Пілі пераважна мужчыны. Маліліся за іх, за сябе, за дзяцей жанчыны. Толькі лепшыя з лепшых, мацнейшыя з мацнейшых спрабавалі вярнуць Вялікай Душы годнасць, выхаваць у свайго дабрэйшага і шчадрэйшага ў свеце народа Моцны Дух…

      А між тым, Народ Моцнага Духу, прывучаны да парадку ў жыцці, у думках і пачуццях, стварыў дасканалую, падобную на цвёрды празрысты крышталь філасофію, вытанчаную, срэбрам шытую паэзію, глыбокую зорную музыку… І ўсё ж чагосьці не хапала яму ў такім, здавалася ж, заможным, размераным, ціхамірным жыцці… Ці тое Моцны Дух шукаў выйсця. Ці тое народу не ставала Вялікае Душы. І тады, як там яго звалі старажытныя рымляне, Бог вайны Марс з радасцю прыняў так акуратна, дасканала выхаваных воінаў у свае шэрагі…

      Некалькі разоў выдатна ўзброеныя, моцныя духам людзі прыходзілі на зямлю тых, хто меў адно што Вялікую Душу, ды працавітыя рукі (кемнасцю Бог тых, хто

Скачать книгу