Непамяркоўныя. Леанід Маракоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Непамяркоўныя - Леанід Маракоў страница 16

Непамяркоўныя - Леанід Маракоў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

не мог пазбыцца складанага пачуцця. Мінула толькі тры гады, як скончылася вайна, а для гэтых дваіх яе быццам і не было. Усё роўна як не былі скалечаныя іх лёсы, лёсы іх дзяцей, сваякоў, блізкіх, усёй краіны. Проста, але ахайна апранутыя, падцягнутыя, маладжавыя, радасныя, яны сядзелі, трымаліся за рукі і пяшчотна буркавалі. Шчаслівыя. Маладажоны, дый годзе.

      Хведар успомніў бацькоў. Недзе ў лясах Беларусі канае-вымірае яго маленькая вёсачка. Маці стаіць ля акна, пра нешта задумалася. З бярэмам дроў шумна заходзіць у хату бацька, абстуквае ля парога ногі ад снегу.

      – У-ф-ф, ну і холад, – вырываецца ў яго. – Бр-р-р!

      Ён з грукатам апускае дровы ля печы, але ў агонь не кідае. Ведае: маці любіць рабіць гэта сама.

      Чаму маці ў пяцьдзясят выглядала на ўсе семдзесят, а гэтым дваім – мяркуючы па абрыўках фраз – у іхнія семдзесят не дасі i пяцiдзесяцi? Чаму маці за ўсё сваё жыццё ніводнага разу не бачыла нават халоднага вагона-цялятніка (і дзякуй Богу!), а гэтыя жвавенькія нямецкія старыя імчаць сабе ў купэ-люксе, не заўважаючы ні велюравых крэслаў, ні храміраваных ручак, ні каштоўнай драўніны дзвярэй, ні ўзорыстых люстраў, ні мітуслівага, з дагодлівымі вачыма афіцыянта? Апыніся маці зараз тут, наўрад ці хто здолеў бы пераканаць яе, што яна не ў раі.

      Афіцыянт зноў мільгануў недзе справа і чарговы раз кінуў позірк у ягоны бок. Хведар даўно адчуваў сябе няўтульна побач з парачкай, якая акуратна і павольна – па навуцы – нешта жавала, і ледзь прыкметна махнуў афіцыянту. Той, як і чакалася, скупы рух пасажыра прыкмеціў адразу:

      – Jawohl, mein Herr.[4]

      «Пляшку гарэлкі і агурочкаў, – пранеслася ў Хведара ў галаве. – От бы здзівіўся вышкалены “бой”, а дабрадзейная парачка знямела!» Усміхнуўшыся, сказаў:

      – Zwei belegte Brote und Tee mit Zitrone.[5]

      За акном мільгалі дагледжаныя прыгарадныя асабнякі, пастаўленыя радком усцяж дарогі. Гледзячы на іх, зноў вярнуўся думкамі ў сваю вёсачку, у той дзень. Ён абдымае маці, прыціскае да сябе, трымае аберуч – баіцца за яе. Энкавэдысты скончылі ператрус і выводзяць бацьку з хаты. Бацька ідзе моўчкі. Ведае: калі скажа хоць слова на развітанне, маці вырвецца з сынавых абдымкаў і кінецца на гэтых, у скуранках. І тады яны забяруць і яе. Дзеці застануцца на хлапчука Хведара. І бацька маўчыць.

      Калі энкавэдысты пайшлі, маці вызвалілася з аслабелых абдымкаў сына і выбегла на вуліцу. Дзякуй Богу, «варанок» ад’ехаў даволі далёка і яны не пачулі яе праклёнаў.

      Галасіць маці перастала толькі пад раніцу: звязкі не вытрымалі, голас знік, яна хрыпела. Хрыпела, шаптала, праклінала…

      Хведар апрытомнеў ад ліслівага, але настойлівага голасу афіцыянта:

      – Mein Herr, Ihre Brote und Tee.[6]

      «Дзякуй», – ледзь не сказаў Хведар на роднай мове, але спахапіўся:

      – S-s-sehr schon. Alles so schnell![7]

      Накінуўшы на чай, прымусіў сябе зноў усміхнуцца.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО

Скачать книгу


<p>4</p>

Слухаю, пане (ням.).

<p>5</p>

Пару сэндвічаў і гарбату з лімонам (ням.).

<p>6</p>

Пане, вашы сэндвічы і гарбата (ням.).

<p>7</p>

Вялікі дзякуй. Усё так хутка! (Ням.)