Непамяркоўныя. Леанід Маракоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Непамяркоўныя - Леанід Маракоў страница 13

Непамяркоўныя - Леанід Маракоў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

Ён сарваўся ў бездань!

      «Канец!» – успыхнула свядомасць, працінаючы цела, якое неслася ўразнос, i чалавек праваліўся ў небыццё.

      А слых уцекача не падмануў – сабакі выбеглі да абрыву, але ўніз не скочылі. Ні скакаць, нi бегаць-даганяць яны, на яго шчасце, не прывыклi. Ды іх гэтаму і не вучылі. Навошта? Сабакі былі лагерныя, а з іхняга лагпункта яшчэ ніхто не ўцякаў. Уцякаць не было куды: навокал тайга. Цяпер, стомленыя і злыя, сабакі хацелі дамоў, у вальеру.

      Свядомасць паступова вярталася да ўцекача. Ён расплюшчыў вочы. Над ім было рэдкае для тутэйшых мясцін чыстае неба. Падумаў: гэта сон, ён дома, з мамай. Прыйшоў бацька з работы. Маці збірае на стол. Бярэ на рукі самага маленькага – яго – і корміць з лыжачкі. Ён нервуецца, яму хочацца быць вялікім. Ён плача, i маці супакойвае, гладзіць па галаве. Кажа бацьку: «Гэты ў нас самы няўрымслівы».

      Так, няўрымслівы. Няўрымслівы і нецярплівы. І яшчэ – здольны прымусіць цела рабіць тое, што, здавалася, яму было не пад сілу. Вось і цяпер адзін з усяго лагера адважыўся на ўцёкі. Адзін за ўсю яго гісторыю. Таму, пэўна, і ўдалося вырвацца з клеткі. Хоць не – ён яшчэ не вырваўся, ён толькі спрабуе.

      Перад уцекачом зноў узнікла мама. «А можа, я ніколі і нікуды не з’язджаў?» – спытаў сябе.

      Яго з новай сілай ахутаў холад, заледзянела cпіна. «Не, гэта не дом, – спахапіўся, – гэта халодная чужая зямля. Зямля, якая ніколі не бывае цёплай. Чужая!»

      Падцягнуў пад сябе калені, устаў. Хістала. Адчуў боль у плячы. Асцярожна дакрануўся да раны – кроў быццам запяклася, не сочыцца. Пашанцавала – здаецца, нічога не зламаў.

      Бездань, у якую ён зваліўся, была глыбокім катлаванам. Калі i дзеля чаго яго выкапалі, чаму кінулі – уцякач не ведаў. Ведаў iншае: недзе далей ці бліжэй ад гэтай глыбачэзнай ямы ёсць шмат – такіх і меншых, дзе ляжаць сотні, тысячы бязвінна забітых, а крыжа над імі – ніводнага, i ніколі не будзе. Мільёны загнаных у зямлю. Мільёны, якіх больш няма.

      «Цямнее. Пара выбірацца, – падумаў. – Недзе ж павінен быць выхад наверх».

      Прыслухаўся. Ціха. Стралкі не пабеглі за сабакамі да абрыву, інакш спусціліся б сюды i знайшлі б яго: яны – не сабакі; яны тыя, хто спускае сабак.

      Калі ўцякач выбраўся з катлавана, ужо змяркалася, але неба заставалася чыстым, і ён мог арыентавацца па зорках.

      «Так, Бог ёсць», – зноў паўтарыў i рушыў у ноч.

      Шэсць сутак чалавек прабіраўся праз тайгу. Шэсць бясконца доўгіх сутак. Ён павінен быў ужо выйсці да вёсачкі, праз якую ix некалі гналі. Тут, ля апошняй хаты, маладая красуня кінула яму клуначак з сушанымі ягадамі i хлебам. Толькі на гэтую краем вока ўбачаную дзяўчыну ўцякач цяпер i спадзяваўся. Тады, злавіўшы клуначак, пачуў слова, ад якога здрыгануўся: «Тата!» Гэта было як удар прыкладам: у дваццаць восем яго, нібы старога, назвалі татам.

      Напэўна, таму і стралкі не беглі на поўную сілу. Думалі – стары спячэцца сам. А старому – дваццаць восем. І ён нe спёкся, ён уцёк!

      Дзе ж тая вёсачка? Няўжо збіўся з дарогі? Kaлі збіўся – смерць!

      І

Скачать книгу