Непамяркоўныя. Леанід Маракоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Непамяркоўныя - Леанід Маракоў страница 8

Непамяркоўныя - Леанід Маракоў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

работу.

      Да канца сваіх дзён Аня не забудзе таго сонечнага майскага ранку. Не забудзе, як ішла ў школу – з адчуваннем, быццам ідзе на свой першы ўрок. Не забудзе, як уваходзіла ў клас і як стаяла каля дошкі, быццам няшчасная, бездапаможная практыкантка. Не забудзе, як палалі ў яе шчокі, як крышылася і выслізгвала з пальцаў крэйда, прападаў голас, блыталіся думкі. О, як ёй хацелася скокнуць у адчыненае за два крокі ад яе акно!

      Напісаны звечара план ляжаў перад Аняй, але яна нібы забылася пра яго. Не стала нікога і выклікаць, каб замацаваць пройдзенае на мінулым уроку. Адразу распачала новую тэму.

      Расказвала грунтоўна, нават, здавалася, захоплена, а погляд быў скіраваны туды, у выратавальнае акно.

      Вучні слухалі моўчкі, але наўрад ці чулі, што яна казала. Яны сядзелі, як напярэдадні на сходзе, – апусціўшы галовы. Ім было сорамна. Страшэнна сорамна. Узняць вочы на Ганну Цімафееўну ніхто з іх не адважыўся.

      У тую пятніцу, 29 мая 1935 года, як і па ўсёй краіне, у Жлобінскай чыгуначнай школе канчаўся навучальны год. Неўзабаве для выпускнікоў прагучыць апошні званок. Але гэта не радавала. Яму, 9 «А», не хапіла двух дзён, каб скончыць школу без агіднага, пакутлівага пачуцця ўласнай здрады.

      Аня абвяла вачыма клас. Ёй было шкада гэтых дзяўчат і юнакоў. Ёй хацелася думаць, што зробленае імі – не здрада, а слабасць. І сама ж яна – слабая істота: вабіла акно. Лёгка здацца, зламацца, уцячы. Цяжэй – змагацца…

      – Трэба змагацца! – не заўважыла, як прамовіла не сама сабе – голасна.

      – І будзем змагацца! – падтрымаў яе Віталік. Адзін з трыццаці шасці выпускнікоў 9 «А». Адзін.

      «Ластаўка»

      Платон апрытомнеў у камеры. Балела, ішла кругам галава. Паспрабаваў устаць, але не змог. Боль маланкай пранізаў цела. Застагнаў, апусціў галаву на падлогу. Глядзеў на шэрую голую сцяну, намагаўся ўспомніць, што ж адбылося за гэтыя апошнія некалькі гадзін.

      …Ён зноў у сваёй дваццаць чацвёртай. Ляжыць пластом. Відаць, яго білі і пасля таго, як страціў прытомнасць. Следчыя рызыкавалі: верхавод контррэвалюцыянераў мог захлынуцца сваёй жа крывёю. «Напэўна, і захлынаўся», – Платон перавёў позірк на руку. Набрынялы крывёю абшлаг кашулі яшчэ не высах, і Платон скалануўся: учуў саладжавы пах, якога так баяўся ў дзяцінстве – ад убачанай кроплі крыві яму рабілася блага. А зараз ад яе паху апрытомнеў, ажыў. Ажыў ад болю, які запаланіў усё яго змардаванае, скалечанае цела.

      Платон ляжаў і глядзеў на абрыдлыя шэра-брудныя сцены. Там, за сценамі, – воля. Сонца і прастора. А тут – смурод і шэрая імгла. А галоўнае – яго недабітая, непагашаная памяць, якая да таго ж мае зусім непатрэбную ўласцівасць самаўзнаўлення. Яна не проста не дае забыцца, зноў і зноў вяртае яго ў пекла мінулага, адкуль ён, здавалася, нарэшце выйшаў. Яна куды больш падступная. Памяць дзеіць насуперак яго жаданню. Ён не хоча і ўсё-ткі намагаецца ўспомніць, што было з ім учора, а можа – усё

Скачать книгу