Непамяркоўныя. Леанід Маракоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Непамяркоўныя - Леанід Маракоў страница 6

Непамяркоўныя - Леанід Маракоў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

першай партаю (на ёй была сукенка ў дробны сіні гарошак – модная тады матэрыя) і не бачыла выступоўца, не бачыла нічога навокал. Здрадлівыя слёзы, як ні стрымлівала іх, пацяклі з вачэй і засцілі белы свет. Вузкія плечыкі ўздрыгвалі.

      «За што?! – абуралася яна. – Што я каму благое зрабіла?»

      Толькі летась Аня скончыла Менскі педагагічны тэхнікум, ці, як называў іх альма-матар яе аднакурснік, паэт і рэдактар студэнцкага рукапіснага часопіса «Крыніца» Валодзя Гуцька, што падпісваў свае вершы псеўданімам Дудзіцкі (нарадзіўся ў вёсцы Дудзічы), – «царскасельскі ліцэй»: амаль усе навучэнцы паходзілі з вёскі, а большасць выкладчыкаў яшчэ за царом Мікалаем вучыла моладзь. Па размеркаванні Аню паслалі сюды, у Жлобін. У школе-дзевяцігодцы вучыліся ў асноўным дзеці чыгуначнікаў. Настаўніцкі калектыў сустрэў маладую каляжанку вельмі прыязна. Ганне даручылі класнае кіраўніцтва выпускным 9 «А». На камсамольскім сходзе абралі сакратаром школьнай ячэйкі. Узрадавалі ў дадатак нечаканай, але вельмі прыемнай інфармацыяй: для настаўнікаў іх школы раз на год (вядома ж, у час адпачынку) праезд па чыгунцы ў любы пункт Савецкага Саюза – бясплатны. Значыць, збудзецца даўняя, яшчэ з маленства, Аніна мара – пабываць на поўдні, паплаваць у Чорным моры. Там, дзе чакала свайго прынца Асоль.

      А зусім нядаўна адбылася падзея, пасля якой у Ані і зусім быццам крылы выраслі: яна выйшла замуж. За сваё першае каханне – аднакласніка Лёню Маракова, дарэчы, сябра Валодзі Гуцькі-Дудзіцкага.

      Лёня, як і абяцаў, не забыўся на яе. Па сканчэнні ўніверсітэта, як толькі атрымаў дыплом, прыехаў да яе ў Жлобін. І не проста прыехаў, а з прапановаю рукі і сэрца. Прапанова была выказана крыху напышліва, але элегантна, шляхетна – ну, акурат «царскасельцам». Яна не стрымалася – рассмяялася, гледзячы на яго, збянтэжанага і нечакана знямелага, а потым – расплакалася. Ад шчасця. Ад бязмернай радасці, што перапоўніла ўсю яе істоту. Плакала, а душа спявала: «Божа, і навошта ж мне гэтак многа адной? Няхай усім-усім будзе таксама хораша і лёгка!»

      Тут, у Жлобіне, зладзілі сціплае – вядома ж, камсамольскае – вяселле. Сціплае, але гарэзлівае і прыгожае. З песнямі, скокамі, гульнямі і жартаўліва-сімвалічнымі падарункамі.

      Пад вечар у хату нечакана ўваліўся ўвесь Анін клас. Смяяліся, спявалі хорам: «Наш паровоз, вперед лети, в коммуне остановка! Èного нет у нас пути – в руках у нас винтовка!» Смяяліся, не задумваючыся над сэнсам слоў, якія спявалі. А спявалі і танцавалі да ранку. Здавалася, жыццё цудоўнае і будучыня без хмурынкі. І на табе – удар у спіну. Бяда, што звалілася невядома адкуль. Вось ён, выходзіць, які прыпынак! Вось куды дармовы паравоз ляціць!

      «За што?!» – паўтарала, апусціўшы галаву і намагаючыся стрымаць слёзы.

      – Прашу, таварышы камсамольцы!

      Сенатараў зрабіў паўзу, чакаў, хто захоча выступіць. Не дачакаўшыся, прадоўжыў, і ў голасе загучалі пагрозлівыя ноткі:

      – Калі клас такі несвядомы і не выяўляе жадання выказацца, дык пытанне, на якое мы абавязаны сёння ж даць адказ, я стаўлю наогул без абмеркавання.

Скачать книгу