Непамяркоўныя. Леанід Маракоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Непамяркоўныя - Леанід Маракоў страница 10

Непамяркоўныя - Леанід Маракоў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

align="center">

      Зялёныя вочы

      Хрыпаты прыкмеціў яе адразу. Дагледжаныя густыя чорныя валасы нават пасля васьмі дзён пакутлівай дарогі нібыта казалі: не было ні этапу, ні вагона-цялятніка, ні выпрабавання голадам. Стому выдавалі толькі вялікія зялёныя вочы. Але і стомленыя, яны прыварожвалі, гіпнатызавалі, ненавідзелі. Улавіўшы іх позірк на сабе, ён адчуў: па спіне прабег халадок. «Паглядзела, нібы змяюка перад тым, як уджаліць. Пагарджае». У Хрыпатага заняло дух: пагарда і нянавісць у такой дозе яго толькі ўзбуджалі.

      «Ад пагарды даўжэйшы шлях да асалоды, але саладзейшая сама ўцеха», – працытаваў сябе. Яшчэ ён узбуджаўся, калі бачыў кроў, але гэта – потым…

      Усю ноч начальнік Рашоцінскага лагпункта НКВД Краснаярскага краю трыццацівасьмігадовы Ізмаіл Віктаравіч Храпін, ці, як зняволеныя звалі яго між сабою, Хрыпаты, не мог заснуць. Толькі пад раніцу знясілены ад працяглага ўздзеяння алкаголю арганізм здаўся.

      Спачатку зеленавокая была далёка, але, пачуўшы ягонае «Падыдзі!», нечакана паслухалася, пайшла да яго. Яшчэ трохі… і яна ўжо побач. Ён глядзеў на яе пышныя валасы, палаючыя вочы, зваблівыя вусны. Абняў. Удыхнуў водар маладога цела. Прашаптаў:

      – Не бойся, распранайся, усё добра, усё будзе добра, усё будзе.

      Зялёныя вочы прыжмурыліся, і ў гэтым позірку ён прачытаў тую ж нянавісць, што і тады, за першым разам. Не вытрымаў, выбухнуў:

      – Скідай шмоцце, сце-р-р-ва, – расцягваў словы. – Зараз жа!

      Яна адвяла вочы, расшпіліла верхні гузік кофты. Маўчала.

      «Спрытна, – усміхнуўся Хрыпаты. – Што ні кажы, вопыт. Вопыт, як і талент, не прап’еш. Толькі талент даецца ад роду, а за вопыт трэба папацець, панапінацца».

      За тры гады службы тут яму нямала давялося папацець і панапінацца, перш чым навучыўся браць сваё адразу. «Вось і гэтая цыцастая зараз запрацуе…»

      Яна крыху адступіла, зняла кофту. Адчула, як яго прагавітыя вочы абмацвалі праз ліфчык яе грудзі. Павярнулася спінай:

      – Расшпілі.

      Паволі, п’янеючы ад асалоды, Хрыпаты ступіў да зеленавокай.

      Зэчка раптам размахнулася і шпурнула ў яго кофту. Кофта была ў ліпкай, як клей, слізі. Кофта абярнулася скурай! Праз сілу аддзёршы яе ад твару, ён убачыў перад сабой вялізную чорную змяю. Галава змяі-гадзюкі рухалася. Аддалялася. «Дзякуй Богу!» – выдыхнуў Хрыпаты. Але змяя стаілася, потым павярнула назад. Затрымцела джала.

      – Ш-ш-ш-ш… – пачуў начлагера гук, які паралізуе ўсё жывое. Разявіў у жаху рот.

      Змяя кінулася. Упілася ў яго вусны. Адарвала кавалак ніжняй губы. Адскочыла. Выплюнула. Запырсканая крывёй, прашыпела:

      – Яшчэ пацалуначак? Хочаш-ш? Хо-очаш!

      Прачнуўся Хрыпаты ад свайго ж крыку. Першым, як заўсёды, убачыў Фелікса.

      – Ізмаіл Віктаравіч, – спытаўся служка спакойна, бы нічога не чуў, – гарбату несці?

      – Прыдурак, тупіца! Кожны раз тое самае! Блага мне, ёлупень…

      Начлагера не паспеў дагаварыць, як Фелікс знік за дзвярыма.

      «Не

Скачать книгу