Непамяркоўныя. Леанід Маракоў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Непамяркоўныя - Леанід Маракоў страница 14
Двое фатаграфавалі ўзбярэжжа. Адзін з іх замяніў стужку і зноў навёў апарат на бераг. У аб’ектыў трапіла скурчанае нерухомае цела.
Навёў рэзкасць. Нібы апёкшыся, чалавек на катары апусціў фотаапарат на грудзі і закрычаў:
– Captain! There is somebody! What? No, any frontierguards. An old man.[3]
І ён іх пазнаў
– Гэта апошні раз! Апошні! Больш туды ні нагой! – пераконваў сябе чалавек у споднім, укленчыўшы перад абразом. І апраўдваўся: – Хто я?! Ніхто! Усё вырашаюць яны! Яны i ёсць звяры! Я толькі выканаўца. Паслугач! Цень! Усё яны, яны… Якой бясконца доўгай была гэтая ноч! ²х прыводзілі i прыводзілі. Здавалася, таму не будзе канца! I я страляў! А што было рабіць?! Калі не я – знойдуцца іншыя. Але тады i мяне… Таксама – у патыліцу! А я хачу жыць! Я павінен жыць! У мяне дзеці, іx дзеці. Расстраляных.
У дваццаць дзявятым, калі гэта здарылася першы раз, ён надумаў шукаць ix дзяцей i па магчымасці ўсынаўляць. Слава, Лена, Святлана, Зіна… Яны не ведаюць, што ён – забойца. Любяць яго, чакаюць з надзеяй: «Тата заўсёды нешта смачнае з работы прынясе». Калі б дзеці ведалі, што тое смачнае прызначалася іx бацькам. «Не хвалюйцеся, перадамо», – супакойвалі праз маленькае акенца людзей, якія прыносілі перадачы. А самі сабе казалі: «Іх ужо Бог накорміць».
Гэтая кастрычніцкая ноч трыццаць сёмага яго даканала. Такога яшчэ не было! Дзевяць чалавек – дзевяць паэтаў! – і ўсіх забіць мусіў ён!
З імі, вядома ж, следчыя папрацавалі, праз «амерыканскі канвеер» прапусцілі. Гэта калі стомленага ад катавання вязняў энкавэдыста падменьваў другі, пасля трэці, чацвёрты.
І паэты падпісвалі ўсё, што ад іх патрабавалі, прызнаваліся: так, яны ворагі народа. Маўклівага народа, які праз гэтае зацятае маўчанне і выракся іх, сваіх сыноў. У гісторыі «амерыканкі» не было непадпісантаў. У першы, дзясяты або соты дзень, пры памяці ці ў бяспамяцтве, але тое, пра што тут «пpaciлi», вязень рана ці позна падпісваў. Тыя, што не маглі зараз ісці, трымаліся даўжэй за іншых.
Для паэтаў ужо не існавала ні рана, ні позна. Наперадзе была смерць, i кат думаў, што ўсё будзе як заўсёды. Пачнуць дамагацца справядлівасці, прасіць паратунку ў Бога, крычаць пра сваю невінаватасць. Але паэты паміралі моўчкі. I гэта было жудасна. Яны маўчалі i глядзелі. Глядзелі праз яго, як сляпыя. Нібы перад імі была пустата. Здавалася, яны пакінулі ўжо гэты свет. Няхай бы крычалі, супраціўляліся, няхай бы прасіліся, плакалі – было б лягчэй, было б як звычайна. Але яны маўчалі, і кат пачаў злаваць. Занерваваўся. Так можна і прамазаць. Прамажаш – страляй зноў, марнуй лішні патрон. А гэта разбазарванне, шкодніцтва. Могуць спісаць. А спісваюць іх такія самыя, як яны… І тая ноч яго даканала. Здарылася тое, чаго раней з ім ніколі не было: не вытрымалі нервы.
На трэцім асуджаным у яго здрыганулася рука – паэт пасля стрэлу ўпаў, але не заціх – задыхаўся, глядзеў, ненавідзеў.
На сёмым схібіў пісталет – асечка.
Перад дзявятым кат дарэмна расціраў анямелы палец, той самы, што цісне на курок, – яго як адняло. Давялося
3
Капітан! Там нехта ёсць! Што? Не, не пагранічнікі. Нейкі стары (англ.).