У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава страница 31

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

прыносіць ахвяры? Хаця – і дагматы найвышэйшыя таксама сцвярджаюць, што пакуты жывяць душу, пераўтвараюць яе.

      Але які быў сэнс у тым абвяшчэнні Liberte, Fraternite, Eqalite, а потым у моры крыві ў Францыі і ўсёй Еўропе? Ды і егіпецкі паход – не прывід у пустыні. Inferno ў Афрыцы. І дзе ж тыя свабода, роўнасць? Дзе логіка гісторыі?

      Калі ў жыцці ўсё стала мяняцца месцамі, Дана ніяк не магла зразумець, чаму жанчына, што абараняла дысертацыю пра дзекабрыстаў і, безумоўна ж, пісала яе паводле ўсіх канонаў савецкага часу, інакш не абаранілася б, раптам, быўшы жонкай чалавека, якога людзі на Няве абралі мэрам горада, пачала весці гаворку пра піэтэт перад домам Раманавых.

      Які піэтэт? Чаму? Навошта? Дана любіла таямніцу старажытных партрэтаў і складана-заблытаныя, што лабірынты, адгалінаванні генеалагічных дрэў, але дваццатае стагоддзе мае свае правы і свае законы. І сваіх тытулаваных асоб. І тытулы тыя маюць мала дачыненняў да карон.

      Логіка гісторыі… Пасля войнаў Напалеона французы сталі на шаснаццаць сантыметраў ніжэйшымі.

      Другая сусветная забрала кожнага чацвёртага беларуса. Рэпрэсіі ў Саюзе звялі самых разумных і незалежных. «Задумваюць рэвалюцыі філосафы, здзяйсняюць фанатыкі, карыстаюць плён прайдзісветы». Афарызм Бісмарка час ад часу рабіўся модным. Прыходзіў лейтэнант артылерыі ці камунальнага маштабу Шарыкаў… І ўсё ж тады – і пазней – з мройлівага вэлюму часу выступалі постаці… І прага рамантыкі ставіла ў адзін шэраг Касцюшку і Артура-Рыварэса, Д’Артаньяна і Кастуся Каліноўскага, філаматаў, філарэтаў і чараду іншых, рэальных і кніжных герояў.

      Уяўленне дражнілі і вабілі гэтыя радкі і тое, што жывыя, рэальныя філарэты і філаматы жылі тут, на гэтых вуліцах, дыхалі гэтым паветрам… Раней то быў горад рыцараў і герояў…

      Дом Паэта аднавілі пазней. Тым часам, на пару іх юнацтва, наўскасяк ад плошчы былі толькі рэшты таго будынка, толькі фундамент. Пазней тут стаўся музей. Пазней былі розныя імпрэзы, святы, угодкі. Да іх ні Хрысціна, ні Дана дачынення не мелі. Прыязджала тады ў горад мноства людзей, вучоных і менш вучоных, стаяў пафасны галас, і на гэтыя літаратурныя фэсты іх, вядома, не запрашалі. І, мабыць, добра. Спакладаны архівамі і няўтомнымі росшукамі фактаў дух галоўных персанажаў гэтых дзействаў наўрад ці меў уяўленне пра шматгалоссе вякоў, пра яго невымоўны чар. Удзельнікам імпрэз так падабаліся каментары і лагічная расшыфроўка фактаў, што рэальнасць губляла свой першаіснасны водар. І шматлікія «я» ў гэтай духоўнай прасторы пераўтвараліся на тых дзействах у зацяганы, зарытуалізаваны ў часе стандарт – аднолькавы ад Ромула да нашых дзён. Усё прывідна, падманліва, фальшыва. Ёсць рэальныя лозунгі, шэрагі маршыруючых, плойма спевакоў… І – прамоўцы, прамоўцы, прамоўцы. Але няма той духоўнай прасторы, што давала строй думкі Паэтам.

      У вершах, што чытаюць тут, на вялікіх дзействах, адчуваецца гвалт нагоды – і няма руху жыцця. Ёсць толькі жалезнае ляскатанне слоў. І імкненне ўпіхнуцца

Скачать книгу