У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава страница 30
Бацька Бэці, падобна, падзяляў гэтыя настроі, аднак гаварыў зазвычай з дзяўчатамі выключна на тэмы літаратурныя. І аддаваў перавагу класіцы. Бэціну маці і сацыяльныя, і эзатэрычна-літаратурныя акалічнасці мала цікавілі, усё, што адыходзіла ад канкрэтнага, уласнага, сямейнага клопату, не мела для яе сэнсу. Жыві тут, у гэтым падполе, што мыш. Затое калі сям’я Катляроў перасялілася ў вялізны, светлы пакой – ці не перад самым ад’ездам – яна акрыяла, часам нешта спявала сабе пад нос. І нават перамаўлялася з Данай якім слоўцам – чаго раней і ў думках, здаецца, не мела. «Мой бацька быў нэпманам. Такі, як гэты, у мяне быў уласны пакой». І Дана ўяўляла яе ў вазку рамізніка. І з вялікім рыдыкюлем.
А ўвогуле гэта не мела для Даны значэння – якая была маці ў яе сяброўкі, тым больш у мінулым. Усё гэта існавала недзе на ўскрайку свядомасці і ўражанняў. А Бэця была выдатнай кампаньёнкай па чытаных кнігах і разумела самыя рызыкоўныя рамантычныя залёты Даны. А Дана падзяляла Бэціны мроі. Абедзве мелі адна да адной тую ступень разумення і іроніі, як то трэба было для падтрымання сяброўскіх адносін. Калі прачыталі таго самага знакамітага «Авадня», таксама ў іх гульнях не было ніякага сумніву: Бэця – Джэма, Дана – Артур.
Калі Бэця з’ехала з горада, Дана засталася ў салодкім мройлівым свеце кніг, і толькі кніг. Хрысціна з’явілася пазней, а Іра з Мінска была толькі госцяй, якую трэба было займаць, памятаючы святыя законы гасціннасці.
Дана ці не трыдзясятым разам перачытвала «Авадня» і не магла пазначыць, што больш вабіла яе – ці лёс Артура, ці рамантычнае каханне, ці водар таго спосабу жыцця, што на першых старонках кнігі: бібліятэка, расчыненыя вокны з узорчастым чыгунным ліццём, сад старажытнага кляштара дамініканцаў, ружы… «Так, на пачатку дзён была бібліятэка, пыл, вавілон тамоў, пергамент, цішыня…» Потым, у Мінску, пабраўшы ледзь не за сталае жытло галоўную бібліятэку рэспублікі, яна прачытала гэтыя вершы вялікага француза і падсвядома, не згадваючы канкрэтна,