У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава страница 28

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

была б расчараваная? Яна любіла пазначыць Дане лёс з пячаткай выбранніцтва…

      Хрысціна… Ні з кім не было так добра, лёгка, нікога Дана не любіла так, як Хрысціну. Іх часам былі вакацыі. Пра тое не дамаўлялася, не вызначалася. Так – было. Хрысціна – на год і на клас старэйшая за Дану, і падчас шкалення сустракацца ім не выпадала. Затое як толькі надыходзіў іх час, яны ледзь не штодня хадзілі адна да адной. Каб не размінуцца, рушылі па вуліцы Савецкай, паўз сабор дамініканаў, не заўважаючы, між іншым, парадаксальнасці гэтых злучэнняў. Потым дзяўчаты ішлі ў бібліятэку, выпраўляліся пасля яе да Даны, садзіліся на канапу, у розныя куткі, і чыталі. Часам – сабраўшыся, наладжвалі гульні: паводле чытанага, гледжанага ў кіно і прыдуманага. Хадзілі па парку. Навыперадкі імчалі на замак. Лезлі на цэнтральную вежу – на апошнюю, самую верхнюю, прыступку, дзе была невялікая пляцоўка. Сядзелі моўчкі. З дзяўчат іх горада толькі яны з Хрысцінай «бралі гэтую вышыню». Але не лічылі тое ані гонарам, ані надзвычайнай рызыкай, проста адтуль быў асабліва прыгожы краявід. Ну і, безумоўна, падабалася лезці на вежу, намацваючы нагой трывалы камень, адчуваючы паслухмянасць і спрыт цела.

      Да касцёла Хрысціна хадзіла з маці, адкрыта. Дана – заўсёды адна. Але пані Магда чамусьці не вельмі любіла маці Хрысціны. Аднак гэтую звестку Дана пакідала ў нейкім далёкім закутку памяці. Без пані Магды яна не ўяўляла свайго жыцця. Ажно Хрысціна і яе маці, іх дом каля раённай бібліятэкі і могілак – былі неад’емным, натуральным, абавязкова існуючым.

      Хата Хрысціны была непадалёк ад могілак, і дзяўчаты лічылі натуральным хадзіць туды. Могілкі былі старыя, мармуровыя мадонны і анёлы выйгравалі ў параўнанні з цяжкімі стандартнымі помнікамі аднаму і таму ж чалавеку. Іх горад чамусьці аддаваў перавагу правадыру ў цывільным.

      Мармуровыя мадонны сведчылі пра сувязь з найвышэйшым. Відавочна нагадвалі тыя часы, калі стандарт не гнаў ні дамоў, ні помнікаў. А самі эпітафіі і іх змест мелі на ўвазе ахоўную ўрачыстасць спрадвечнай латыні і высокую ісціну, што небыццё – гэта толькі іншабыццё.

      «Прымі, Дух Святы…»

      Дабрачыннасць Даны і Хрысціны выдавала відавочныя хібы. Яны неяк не задумваліся пра тое, што тут месца апошняга супакою, часцінка вечнага… Успрымалі гэтую супольнасць дрэў, статуй, агароджаў, камяніц як прыгожае месца. І проста хадзілі тут, часам нават сядзелі на лаўках. І не адчувалі ні ўлады Вялікай Здані, ні свайго знаходжання на самым краі Леты. Не было страху, не было разумення, што гэта побач – зусім іншы пласт Быцця. Яны існавалі – і не задумваліся над гэтым фактам.

      І Анёл у цені сваіх крылаў, мабыць, паглядаў на іх не злосна, але з відавочнай прыкрасцю. А мо і злаваў? Ажно гневу свайго не аказваў. На Хрысціну ўвогуле, здаецца, не злаваў ніхто. Яна заўсёды была ў гуморы, мілая, сімпатычная. З худзенькай, што драцінка, дзяўчынкі ператварылася ў крамяную, ладную, спрытную дзяўчыну. Калі ім надышла пара хадзіць на танцы, Хрысціна

Скачать книгу