У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава страница 25

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

як падпісваюцца пагадненні, ратыфікуюцца дамовы, узнікаюць і знікаюць дзяржавы, як недзе адбываецца землятрус, усё заліла паводка, як забіваюць людзей і нішчаць будаванае чалавекам, яна не адчула гарманічнай сувязі з дзействамі той няўтомнай ткаллі Кліо. Плыня часу віравала сама па сабе, а яна ішла сваімі сцежкамі, старымі і непрыкметнымі, дзе часам з’яўляюцца здані выйшаўшага з моды рамантызму. А рэальнасць выдае сваю прывіднасць і мройлівасць.

      У дзеда, мабыць, адносіны з гэтай пані былі яшчэ больш складанымі. Ён усё спрабаваў у тую вузельню са стагоддзяў і тысячагоддзяў уплесці і нейкую сваю нітачку ці пакінуць літару (ці кропачку?) у вавілоне тамоў. Аднак аналы тыя былі раўнадушныя да статыстаў. Што для гісторыі чалавечая адзінка? Яна пераходзіць у індывідуум толькі на ўзроўні «вяршыцеляў лёсу».

      А як паглядаў на статыста Анёл у цені сваіх крылаў? Падобна, яму не вельмі падабалася, што дзед ад’язджае з радзімы. У кожным выпадку быць пахаваным побач са сваёй Марыяй дзеду не выпала…

      Тады Дана яшчэ не ведала безвыходнага значэння слова «назаўсёды». Ды і слова тое не вымаўлялася. «Да сустрэчы», – пагладзіў па галаве Дану дзед. Мелася на ўвазе, што яны з маці будуць прыязджаць да яго.

      Усё ж – чаму з’ехаў дзед? Не пабачыў той зямлі, да якой імкнуў? Не знайшоў на іх котлішчы нават цагліны? Ад фальварка не засталося і знаку. Не хацеў хаваць свайго мінулага? Не паразумеўся з дачкой? Маці ўгаворвала яго. «Дана расце. Бацькі няма. Ёй сама вучыцца. Вучыць мовы. Ды і мяне амаль што не бывае». Дзед, нават не пацвельваючыся, сцішана даводзіў: «А ці на карысць будуць тыя веды? Ды калі захоча – «для разумнага веды лёгкія». А так спытаюць – адкуль? Навошта? Супакойся, дачка, «Валадар неба і зямлі дасць табе радасць замест смутку твайго. Супакойся…»

      Дзед, верагодна, мудра здагадваўся, што яны могуць і не пабачыцца больш. Маці пачала хварэць. Дзед набіраў гады. Паміж імі было дзесяць тысяч кіламетраў.

      Паехала Вольга Станіславаўна ўжо толькі пакласці кветкі каля крыжа…

      Адышоў дзед у восемдзесят шэсць гадоў, пахаваўшы сваю Марыю ў сорак і так і векаваўшы адзін увесь век.

      Тады, у іх горадзе, дзед – у сваёй неадменнай канфедэратцы – памахаў Дане з «кукушки», так зваўся цягнічок на іх вузкакалейцы. Маці праводзіла яго да Баранавічаў…

      Мабыць, ад дзеда – Дане лёгка даваліся мовы. Але веды старога Азарэвіча адышліся разам з ім – ніхто з нашчадкаў не пераняў іх: іронія лёсу, іронія часу. Калі Дана пачула неяк, што вядомы акцёр у дзяцінстве страшэнна злаваўся на бабку, як тая клікала яго пафранцузску, яна згадала свайго дзеда, і маці, і сябе.

      На тую пару ўжо і маці знайшла апошні прытулак на сталічных могілках.

      І праводзілі яе землякі і суседзі. І калегі. Прыехаў суддзя Жыткевіч, з Гродна, праз дваццаць гадоў пасля сумеснай працы ў іх горадзе. На тую пару ён займаў колішнюю Кацяўцову пасаду – быў старшынёй абласнога

Скачать книгу