У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава страница 27

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

ведала, што ў Кандратчыхі сваякі забілі мужа – сякерай. Ці больш дакладна – пасеклі. Колькі было ранаў – нават экспертыза баялася памыліцца ў падліку. А зямля, з-за якой так крывава біліся, неўзабаве адышла ў калгас… Маці на судзе бараніла інтарэс Кандратчыхі. І даўно тое было, але Кандратчыха нечым так упадабала абаронцу, што ледзь не кожнага месяца прыязджала з дабрадзейнай данінай. І – барані Божа – каб узяла грошы. Ці села за стол. Пачостка ў доме Азарэвічаў была рытуалам абавязковым, але ў цёткі з Нягневіч былі свае завядзёнкі. Затое ад варэння ці ад печыва не адмаўлялася.

      «Я так не ўмею», – тлумачыла Кандратчыха.

      А на сваёй сядзібе яна ўмела ўсё: за жанчыну і за мужыка. Рабіла ў калгасе, на сваім дворышчы і ў хаце. Жыццё яе было падначалена адвечным законам, паводле якіх жылі яе аднавяскоўцы, яе маці, бацька, дзед, бабка і гэтак ледзь не да Адама і Евы. Райскіх садоў яна не прагла, Кандратчысе выдаваў зусім прыстойным яе ўласны надзел з ігрушамі і яблынямі. Вымогі цывілізацыі засталіся для яе на нейкім даўнім этапе, функцыянальна пазначаным гадавым гаспадарчым цыклам і асноўнымі каляндарнымі святамі, што вагаліся недзе паміж паганствам, хрысціянскімі канонамі і сённяшнім атэістычным ладам. Кандратчыха давярала больш каню, чым трактару, лічыла надзейнымі не грошы, а рэальны прадукт: сала, мяса, масла. Колькі іх ужо змянілася, на яе вяку, тых грошай. А ўвогуле была стыхійнай экзістэнцыялісткай і факт існавання лічыла вышэйшым за субстанцыю быцця. Не раздумвала над сэнсам цуда жыцця, не тлуміла сабе галаву марнасцю хуткаплыннага часу. Яна – існавала. І кожным сваім пражытым днём тое пацвярджала. І адчувала сябе вельмі надзейна на зямлі. На гэтай, сваёй, нягневіцкай. І іншай не ведала. І не мела вялікай ахвоты зазнаць. Яна разумела, што недзе, па яе меркаваннях, не так скора, надыдзе немінучы момант расстання з гэтым светам. Але ў яе была і пэўнасць – усё будзе, як у людзей. Нават свайго забітага мужа яна выправіла па той бок дабра і зла як належыць. Ну, дык будзе каму тое справіць і з ёю. Грунтоўна, сур’ёзна. І пакуль яна жыве, яна падпарадкоўваецца сваім уяўленням пра дабро, удзячнасць і справядлівасць.

      За што была ўдзячная пані Тэрэза, адкуль было знаёмства, Дана не ведала. Падобна – фальваркі Азарэвічаў і бацькоў пані Тэрэзы былі некалі побач. Хаця пра тое ніколі не гаварылі. З’яўлялася пані Тэрэза раз ці два на год, улетку, з кошыкам малінаўкі, з аграмадным букетам гольчастых астраў. У шаўковай сіняй сукні з белым каўняром, урачыстая, старанна ўчасаная – тугія косы ляжалі цяжкім вузлом на патыліцы. Яна ніколі не адмаўлялася, у адрозненне ад Кандратчыхі, ад пачосткі: піла гарбату, каву, відавочна атрымліваючы ад таго рытуалу і ад гасцявання ў іх хаце задавальненне. Назад вярталася з кніжкай, скрыначкай духоў, крэмам ці вазелінам.

      Некалі пані Тэрэза пабрала шлюб з мужыком, мела з таго вялікую знявагу сваякоў. Муж загінуў у трыццаць дзявятым годзе, на пачатку Другой сусветнай, яна засталася адна з двума дзецьмі. Цяпер мезальянс абярнуўся да ласкі лёсу, яна засталася ўдавой хаця і жаўнера польскай арміі, што не вельмі каб віталі

Скачать книгу