У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава страница 23

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

гаспадарскай дачкі? Тым больш што добраму настрою спрыялі смажаныя качкі і пульхныя пірагі і мноства розных прысмакаў і іскрыстыя хатнія наліўкі. Крамы ў гарадах не ламіліся ад харчу. І гэты кірмашова-хатні пяропых, выключна раённага, местачковага шкталту, пасля пасяджэнняў па дванаццаць гадзін запар – хіба ж ён не схіляў да авацый? Да таго ж Дане пасавалі вузкія, упрыцён, чорныя нагавіцы з высокім пасам, са старых дзедавых, белая матчына блуза і тая ж самая аксамітавая камізэля з блыскаткамі. Гэта было падобна на гульню – нават на тэатр.

      Тут, у пакоі, маці таксама была вясёлая, бадзёрая, ззяла ўсмешкай, гасціннасцю, любасцю. Ажно Дана ведала і той бок гасціннасці, па-за заслонай. Ніна касавурылася і кволілася, як толькі падаваўся знак пра гасцей, і маці смажыла, мясіла, выпякала, упрыгожвала, раскладвала – тут Ніна і сапраўды не мела ад матухны-прыроды і намёку на густ. А маці стамлялася, злавалася, шыкала на ўсіх – і Дана ненавідзела тых качак і тыя пірагі.

      Святы – зусім іншае. Усё рабілася загадзя, спакойна, спакваля, спраўна, не за адну ноч. Аднак маці, мабыць, усё ж любіла быць гасціннай. Любіла гэтыя нячастыя сходкі, зборні, гаворкі. Проста хацела зрабіць добрае людзям. І калі частавала іх, і калі запрашала, каб жонка нейкага адваката, быўшы бухгалтарам-рэвізорам, падчас сваіх камандзіровак жыла ў іх. Шаблінская, як і Кацявец, вучылася колісь у гімназіі, латынь і французскую яна, праўда, не ўжывала, але прывозіла здымкі, дзе яна была зусім не падобная на сённяшнюю паважную кабету. У гімназічнай форме, у прыгожым капелюшы, у старадаўнім жакеце і з муфтай.

      Адноечы да іх прыязджала і матчына сяброўка, пагроза вобласці, палкоўнік юстыцыі, пракурор Антаніна Фёдараўна Сталыпіна.

      Выпадак быў не з пракурорскай кампетэнцыі і не з яе, так бы мовіць, практыкі. Антаніна Фёдараўна прыехала прыватным парадкам. Данчынай маці зрабілі прапанову ўзяць шлюб. Ці не з лёгкай рукі некага з яе калег, здаецца. Прэтэндэнтам на шлюб быў не хто-небудзь, а оперны спявак з Вільні. Бачыў і чуў яе падчас працэсаў у Гродне: можа, тэатр быў там на гастролях, можа, акцёр трапіў па нейкай іншай нагодзе. Але так ці інакш – чуў, бачыў, шукаў. Знайшоў. Маці была настроена рашуча: «Мысліцца, яму патрэбна ахмістрыня і кухарка». Антаніна Фёдараўна – з высока плоенымі валасамі, з паставай патомнай уладарыні, высокая, паважная, у доўгім блішчастым крэп-сацінавым капоце – сядзела за сталом, як на троне, кубак кавы трымала ў руках, што сасуд капланкі. Словы нібыта падалі ў той кубачак і раствараліся там – не, звякалі і асядалі на донцы. «Зразумей, мая ка-ха-ная, ка-лі на ва-кен-цы ня-ма фі-ран-кі, дык лепш га-зет-кай пры-крыць. А тут са-а-лідны ча-лавек. Ну, нават калі аманткі там, кветкі, што табе? Ты ж не паміраеш ад вялікай любові. Кватэра ў цэнтры Вільні, дача. (Па тых часах немаведама якая раскоша.) Будзеш жонкай не нейкага клерка ці настаўніка, а саліста тэатра. Такі шлюб, нават скасаваны, надае вагі жанчыне. А тым больш адвакатэсе. Уяўляеш, як кліенты будуць ляцець?» Але маці газеткі, нават сталічнай,

Скачать книгу