У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава страница 18

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

не супадаў з уражаннем ад яго ўладальніцы. Дана яшчэ была ў палоне рамантычных мрояў, і несупадзенне выгляду і голасу было не тое каб асабістай абразай, але відавочным непаразуменнем. Яна ніколі ў жыцці не будзе глядзець на хоры, нібыта яе можа прычакаць пакаранне Лотавай жонкі. І таму, што не схоча парушаць канон, і таму, што будзе баяцца пабачыць твары, зусім не падобныя на тыя, што ёй уяўляліся, калі яна чула спевы. Яна будзе толькі слухаць што-небудзь накшталт:

      Чысцейша Панна,

      Без жаднай сказы,

      Усцеражы нас хвароб, заразы.

      Ты найстрайнейша

      Райска лілея,

      Авей паветра —

      Вітана будзь, Марыя!

      Жанчыну Дана не ўпадабала, але ўражанне ад голасу ў касцёле засталося. Уражанне, якое выпадала з часавых і побытавых рэалій, незвычайнасць гукаў, за якімі нібыта і не было нікога – як быццам Высокі Дух субліміраваўся ў гэты ясны і высокі голас. І пустата касцёла, яго строгія і класічна вызначаныя абрысы толькі падкрэслівалі гэта, акустыка святыні несла гукі пад нефы храма, нагадваючы пра першапачатковую існасць музыкі, яе Боскую прадвызначанасць.

      Тады Дана кампазіцыю жыцця ўяўляла сабе ідэальнай. Свет выдаваў добрым, прыязным, добразычлівым. У тыя гады ёй пашанцавала – яна мела стасункі з істотамі, што нібыта выпраменьвалі дабрату і цноту. На тую пару ёй гэта выдавала натуральным – хіба бывае інакш? І потым яна адчувала сябе безабароннай перад злом, не тое каб слабай, проста не была падрыхтаваная да тых хітрыкаў, якімі д’ябальскага складу дэміург надзяляе сваіх «пратэжэ».

      Тады… жыццё давала ёй свае шчасныя знакі.

      Тым днём яны былі з Ірай. Каля касцёла кульгаваты Яцак пілаваў, так бы мовіць, дровы. Былі то тоненечкія сухадрэвіны, але цягаць пілу аднаму было нязручна. І яны падбіліся дапамагчы. Узнагародаю былі дзве шклянкі смачнага малінавага сіропу. І – галоўнае – знаёмства. З сястрой Малгажатай. І пані Магдай.

      Сястру Малгажату Дана заўсёды бачыла здалёк. Тая – нязвычна і прыгожа апранутая – доўгая спадніца, чапец. Не падобная ні да каго. Гэтая асобнасць адзеткам яе толькі падкрэслівалася – галоўнае было не ў тым. Адчувальным было eрisteme1, тое веданне, што было недасягальным для атачэння. Тое празарэнне існага, дачыненне да субстанцыяльнага – адухоўленасць. Для Даны, і не толькі для яе, сястра Малгажата была стварэннем іншага парадку. Хаця рабіла сястра, – а яна ўвесь час нешта рабіла, – «не ўжывала хлеба ляноты», – працу звычайную: гадавала кветкі, прыбірала касцёл (калі яна даводзіла яго да ладу? – з ранку да вечара касцёл быў адчынены), рабіла – з вялікім густам, вось тую самую, жывую аздобу з кветак, акрасу… Гатавала… Мыла…

      Як пазней зразумела Дана, сястра Малгажата па сутнасці выратавала касцёл – ад нядобрых рук нядобрых людзей, пражыла не адзін і не два гады ў муры, прыняла пакуты хваробы веку: памерла ад раку лёгкіх.

      Дана вазіла сястры Малгажаце з Мінска лімоны, цукеркі, нейкія прысмакі. А яе на вакацыі заўсёды

Скачать книгу