У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава страница 15

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

XIV. А ўвогуле такое прымройвалася на хвіліну, бо гэтыя постаці рэальнасці выдавалі толькі чарнавым накідам тых, што павінны былі з’явіцца ў «сапраўдным», «дарослым» жыцці. Нейкі гібрыдабсалют – з кніг Дзюма і Грына, Джэка Лондана і Майна Рыда. І герояў фільмаў: Жана Марэ і таго невядомага, што быў на экране Робінам Гудам. Жыццё пазней крышыла і ламала стэрэатыпы і класічна-юнацкія ўяўленні: істоты са знешнасцю Марціна Ідэна аказваліся Санча Пансамі, а Жульены Сарэлі лічылі сябе Сірано дэ Бержэракамі. А паскуднікі, накшталт тых, што жылі каля МТС, рабіліся начальнікамі і неяк мелі гарт захоўваць свой статус пры ўсіх выкірунках грамадскага лёсу. Якое пакаранне ўзважваў для іх на сваіх шалях Анёл у цені сваіх крылаў?

      А хлопцы, што жылі за МТС, заўсёды дражніліся – неяк цёмна, малазразумела. І адчувалася – вельмі крыўдна. Дана не ведала іх у твар, былі яны нейкай падплотнай, бруднай масай. Заўсёды вышчэрваліся наўздагон – і адразу збягалі. Заставалася ўражанне, што яе закідалі камякамі зямлі…

      Такі ж быў Драбышэўскі ў іх класе. Паскудненькі, хітранькі. І, як пазней зразумела Дана, заўсёды згаладнелы. Калі ў школу прывозілі батоны з разынкамі – за два рублі трыццаць капеек, Драбышэўскі хапаў батон і глытаў яго за некалькі хвілін. Можа, таму і быў такі злосны?

      Наіў міласэрнасці

      Хаця… Прыехаў у іх клас Віця Собалеў. З Севастопаля. З сям’і, мабыць, не багацейшай за сям’ю Драбышэўскага. Дана зразумела гэта, калі Валера Чыкала, сын вайскоўца, амаль што выдатнік, прыйшоў, парыпваючы новымі чаравікамі, а Драбышэўскі зрабіў з таго рыпу падзею, дык неяк адразу высветлілася, што Віця старанна хавае пад лаву свае ногі ў нечым цыравана-латаным. І што чорная яго суконная гімнасцёрачка (яна нагадвала гімназічную форму) – таксама цыраваная на локцях. Але Віця быў упэўнена-спакойны, амаль заўсёды ніжэй за адзнаку «выдатна», як і ўладальнік новых чаравікаў, не апускаўся.

      Увогуле-то ўсе яны мелі амаль што аднолькавы шык. І хлопцы, і дзяўчаты – у фуфайках, якія зваліся чамусьці футболкамі, фланелевых ці вельветавых. Усе – зімой у валёнках з галёшамі. Хлопцы – як хлопцы – у нагавіцах, а дзяўчаты ў форменных сукенках, карычневых ці сініх з белымі каўнерыкамі, чорных фартушках і – дзе ж было ўзяць цёплыя панчохі ці гетры? – усе спрэс у шараварах: сацінавых, байкавых, вельветавых. Пасляваенная школьная дэмакратыя. І яны ўсе былі ў той уніформе: і дачка першага сакратара райкама Ларыса Бандарэнка, і Галя Каспяровіч, бацька якой рабіў на электрастанцыі, і яна, Дана.

      Ці было гэта справядліва? У кожным выпадку – не было зайздрасці. Не было бегу навыперадкі. Яны былі паза прывілеямі. Па-за рэчавай мітуснёй. У іх проста быў нейкі абутак. І адзетак. Калі Дане справілі бела-чырвоную сукенку: белыя крэпдэшынавыя рукавы і манішка, а ўсё астатняе – чырвоная воўна, а да таго яшчэ і шыкоўныя чырвоныя басаножкі на венскім абцасіку, Дане было няёмка. Яна выдзялялася з усіх. «Заможнасць» прыціскала яе. Нават заахвочваючае Ірчына: «Ой, вось бы табе зараз

Скачать книгу