У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава страница 16

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

трыбунаў, палымяных прамоўцаў – і так мала проста прыстойных людзей… І чамусьці заўсёды інтарэсы груповак выдаваліся за інтарэсы прагрэсіўнага чалавецтва, а сябра абявязкова выдавалі за вялікі талент. І перспектыўна патрэбную асобу абавязкова рабілі незвычайна даравітай, імя прыгадвалі пры выпадку і без асобай патрэбы – і ўсё спадала ў нябыт, калі раптам асоба знікала са сваёй службовай арбіты ці зусім пайшла з жыцця. Тут, праўда, здаралася і іншае. Памяць пра істоту часам пачыналі любіць, абагаўляць, рабіць рэальнае з неіснуючага.

      Тады… Тады ў іх была нагода прыходзіць да Галі. Не абы-што – збор цімураўцаў. Іх было некалькі чалавек. Таямніца захоўвалася шчыра і старанна. Яны адчувалі на сабе гэты водсвет патаемных добрых спраў – не мела значэння, што больш прывідных, – і, як матылькі на агонь, ляцелі на гукі радыёлы. Тым часам у Галі з’явіліся новыя пласцінкі.

      І – ці то анёльскі голас Леакадзіі Масленнікавай паўплываў, ці то Шульжэнка так чароўна маханула знакамітай сіняй хустачкай, але 5 «В» вырашыў перайсці на тактыку асобных учынкаў. Бачыш – трэба дапамагчы, дапамагай. «А потым – справаздачы на зборы атрада», – вякнула было Алка Паравая, але яе зашыкалі і засмяялі. Губляецца ж увесь сэнс. Яны павінны рабіць дабро – пакрыёма. Так, як рабіў Цімур. Ці Робін Гуд. 5 «В» быў пад уражаннем трафейнага фільма пра героя Шэрвудскага лесу.

      Потым і гэтая задума, як большасць высакародных задум… не тое каб зусім не спраўдзілася, але неяк зачаўрэла. Ці то ў Галі не з’явілася больш новых пласцінак, ці то бацькі даведаліся пра зборы і яны ім не прыйшліся даспадобы. Ці то з прычыны ад’езду галоўных завадатараў – Собалева і Чыкалы. Ці, можа, з натуральнай прычыны – дабро неабавязкова рабіць гуртам. Можна і паасобку.

      Маскарад

      Да таго надарыліся дзве падзеі. Першая – Новы год. Другая – выбары. І не проста Новы год, а бальмаскарад. Для старэйшых – восьмых—дзясятых класаў. Ажно для ўладальнікаў маскарадных строяў будзе зроблена выключэнне. Калі зробяць касцюмы, пусцяць і недалеткаў. Колька Шаптун з 6 «А» надзеў кірзавыя боты і шаўковую чорную сукенку і пачапіў медаль маці-гераіні. Тады адносіны да ўзнагарод былі самыя пашанотныя. Але гэтыя дзёрзкасць і відавочная гарэзія ўсім спадабаліся. Рогату было на ўсю школу. Колька адчуваў сябе сапраўдным героем. Прэміі яму, праўда, не далі. Першую прэмію атрымаў Сурвіла – з дзясятага класа. У яго касцюм быў звышідэйны – «Мір». На галаве папяровы Крэмль, а на ім самім – нейкі цёмны балахон. Тэма была модная і яшчэ вельмі актуальная – у школе было поўна пераросткаў. З-за вайны. У школе былі дзеці з дзіцячага дома – з-за вайны. У школе былі бязбацькавічы – з-за вайны. Галоўны тост у застоллях дарослых быў – «за мір ва ўсім свеце». Пакаленне Даны, крыху падросшы, падсмейвалася з рытуальнага тостазаклінання, ажно калі іх жыццё перайшло на сваю другую палавіну, яны зразумелі сакральны наіў сваіх бацькоў: зноў больш ці менш лакальныя канфлікты адбіралі жыццё ў маладых і старых, ператваралі ў нішто дабрабыт,

Скачать книгу