У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава страница 21
Пабачыўшы Кацяўца, ён з парога абвяшчаў тую самую каронную фразу пра ўсёмагутнасць юстыцыі і дадаваў: «Да, да, и знал он, хоть не без греха, из “Энеиды” два стиха». Самаіронія не была чужая яму. «Анатоль Петрович, – звяртаўся ён зноў да Кацяўца, – не испепеляйте меня взором, грешен, грешен… На площади, знаете, харчевня, вполне, знаете ли… Самое забавное – ее называют: “Чайная Бескина”. Запад…» Кацявец хмурыўся, але маўчаў – працэс скончыўся, дзякаваць Богу… А Стас Апалінарыевіч мог «аскароміцца» і ў самы непрыдатны момант. Аднак, як з хітрынкай прамаўляў Галіцын, той «мирволил ему». А сам Кацявец гаварыў: «Люблю таленавітых людзей, маю слабасць».
Затое Кацявец вокамгненна пачынаў збірацца, калі з’яўляліся мясцовыя чыннікі правасуддзя. «Свірын – ён прысуды робіць наўгад, па-вяцку», – рабіўся раптам калючым Кацявец. «Слюсараў… Лікбез – смерш – нарсуд… Такая амплітуда поспеху». Пра Галіну Яўгенаўну гаварыў коратка і нейтральна: «Службістка». І ніяк не рэагаваў, калі нехта ў застоллі пачынаў распавядаць «навіну» пра сімпатыі мясцовага чырванашчокага прыгажуна і «службісткі». Прыгажун быў намеснікам пракурора, і яго пільна даглядала мізэрненькая, шэранькая, што мышка, жанчына – яго жонка. Былая медсястра, член партыі, член нейкіх жансаветаў і г.д.
Галіна Яўгенаўна, зразумела, таксама мела чырвоную кніжачку, без такой кніжачкі ў юрыспрудэнцыі савецкага часу можна было рабіць толькі адвакатам ці натарыусам. І даражыла сваёй кніжачкай і сваім статусам сацыяльным, як і яе амант, і неўзабаве Галіну Яўгенаўну перавялі ў Гродна на павышэнне, а крыху пазней з’ехаў у іншы горад і намеснік пракурора, з жонкай, вядома. Яна была такой жа неад’емнай спадарожніцай